Ментухатэп II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Галава статуі Ментухатэпа II. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Інтэф III | ||||||
Пераемнік | Ментухатэп III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XXI стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць | 2013 да н.э. | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | XI дынастыя | ||||||
Бацька | Intef III[d] | ||||||
Маці | Iah[d] | ||||||
Жонка | Neferu II[d] і Tem[d] | ||||||
Дзеці | Ментухатэп III | ||||||
Дзейнасць | суверэн | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Небхепетра Ментухатэп II — егіпецкі фараон XI дынастыі Сярэдняга царства. На працягу прынамсі 39 гадоў на троне аб’яднаў краіну пад сваёй уладай, завяршаючы Першы пераходны перыяд. Такім чынам, ён лічыцца першым фараонам Сярэдняга царства.
У 2050 або 2040 годзе да н.э. перамог свайго саперніка Мерыкару з Гераклеопаля. Пасля смерці Мерыкары Ментухатэп аб’яднаў краіну, упершыню з часоў VI дынастыі. Пры Ментухатэпе быў уведзены культ сінкрэтычнага бога Сонца — Амона-Ра, які быў прызваны кансалідаваць насельніцтва Верхняга і Ніжняга Егіпта. Вядома, што Ментухатэп узначальваў уварванне ў Нубію, кантроль над якой быў страчаны на працягу Першага пераходнага перыяду. Ментухатэп пахаваны ў храме Дэйр эль-Бахры побач з Фівамі.
Галерэя
- Выява Ментухатэпа II
- Выява Ментухатэпа II у Луўры
- Выява Ментухатэпа II
- Статуя Ментухатэпа II у музеі Метраполітэн
- Статуя Ментухатэпа II у музеі Метраполітэн
- Выява Ментухатэпа II
- Іерогліф імя Ментухатэпа II
- Галава ад скульптуры Ментухатэпа II
Зноскі
- ↑
- 2046 — 1995 гг. да н.э. (51 год) — паводле Ю. фон Бекерата,
- 2055 — 2004 гг. да н.э. (51 год) — паводле Шнайдэра.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.