| ||
невядома | ||
Менелай з целам Патрокла. I стагоддзе | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Лоджыя Ланцы, Фларэнцыя | ||
![]() |
«Менелай з целам Патрокла» — мармуровая копія I стагоддзя н. э. са згубленай пергамскай скульптуры, фрагменты якой былі выяўлены ў Рыме ў XVI стагоддзі і адразу ж набыты тасканскім герцагам Козіма Медычы. Ён даручыў П'етра Така і Ладавіка Сальвеці выканаць «аднаўленне» абязвечанай скульптуры; вынік іх высілкаў быў змешчаны ў адну з ніш Понтэ Век'ё. Цяпер ён стаіць ў лоджыі Ланцы на плошчы Сіньёрыі.
У 1771 годзе Антон Менгс, быўшы не здаволены маньерысцкай «рэстаўрацыяй» скульптараў XVI стагоддзя, вырашыў выправіць іх агрэхі і выканаў гіпсавы варыянт скульптурнай групы. Яшчэ адзін варыянт той жа гераічнай кампазіцыі, які паходзіць з маўзалея Аўгуста, з XVI стагоддзя фігураваў у зборы Медычы пад імем Аякса; яго можна пабачыць у палацца Піці. Знакамітая рымская статуя Пасквіна, мабыць, першапачаткова ілюстравала той жа сюжэт.
Гл. таксама
- Пасквіна
Літаратура
- Francesco Lumachi Firenze — Nuova guida illustrata storica-artistica-anedottica della città e dintorni, Firenze, Società Editrice Fiorentina, 1929.
- Francis Haskell and Nicholas Penny Taste and the Antique: The Lure of Classical Sculpture 1500—1900 (Yale University Press) 1981: 291—96, cat. no 72. «Pasquino».
- Giovanna Giusti Galardi, The Statues of the Loggia Della Signoria in Florence: Masterpieces Restored 2002: 45—51.