Мелізма (стар.-грэч.: μέλισμα — песня, мелодыя) — меладычнае ўпрыгажэнне гуку, якое не змяняе тэмп і рытмічны малюнак мелодыі. Пазначаецца ў нотным пісьме спецыяльнымі знакамі ці дробнымі нотамі.

Разнавіднасці

Агульнаўжытныя сёння:

  • фаршлаг
  • мардэнт
  • групета
  • трэль
  • трэмала
  • вібрата
  • акцэнт

Іншыя мелізмы:

  • ачакатура (італ.: acciacatura) — від фаршлагу
  • шлейфер
  • аспіляцыя

Мелізмы для пэўных інструментаў:

  • для клавікорда: бебунг, — клавішнае вібрата (да мелізмаў можа быць аднесены ўмоўна)
  • для арфы: тэльман (фр.:  — «тэльман»), — паўтор аднаго тону на адной і той жа ці на дзвюх струнах.
Навучальная табліца расшыфроўкі ўпрыгажэнняў (мелізмаў), складзеная І. С. Бахам для В. Ф. Баха («Клавірная кніжачка В. Ф. Баха», 1720)[1]

Зноскі

  1. Падрабязны разбор гэтай табліцы гл., напрыклад у артыкуле: Tom Hubeart Jr. J.S. Bach’s Ornament Table.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.