Медыятызацыя — працэс страты кіраўніком непасрэднай (immediat) падпарадкаванасці вярхоўнай уладзе, пераход у залежнасць ад вярхоўнага суверэна (манарха, г.зн. караля ці імператара) пры дапамозе іншага кіраўніка. У шырэйшым сэнсе — гэта анексія манархіі іншай манархіяй, пры якой кіруючы род анексаванай дзяржавы захоўвае свае суверэнныя тытулы, а таксама пэўную ступень уладных паўнамоцтваў. Напрыклад, калі суверэннае княства стала часткай большага каралеўства, то князь хоць і становіцца падданым караля, але захоўвае свой тытул і некаторую частку ўлады[1].

У Гоцкім альманаху пад медыятызаваную арыстакратыю быў вылучаны асобны раздзел, паміж манархамі і звычайнымі дваранамі.

Германская медыятызацыя

Тэрмін медыятызацыя (ням.: Mediatisierung) быў упершыню ўжыты пры рэарганізацыі германскіх дзяржаў у пачатку XIX стагоддзя. Пад ціскам напалеонаўскіх армій Свяшчэнная Рымская імперыя трашчала па швах. На позву дня было вынесена пытанне аб скарачэнні колькасці суверэнных княстваў, непасрэдны падпарадкаваных імператару, з трохсот да трох дзясяткаў. Толькі адну частку з іх складалі свецкія кіраўнікі; другую — імперскія гарады, трэцюю — уладанні біскупаў. У апошнім выпадку медыятызацыя азначала таксама і секулярызацыю. Медыятызацыя была распачата дагаворам 1803 года і завершана праз тры гады паводле акту Рэйнскага саюза. Вынікі рэформы былі пацверджаны (з невялікімі зменамі) пры заснаванні Германскага саюза ў 1815 годзе.

Зноскі

  1. Медиатизация // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.