Медыцынскі ўніверсітэт у Любліне | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Medyczny w Lublinie | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Medyczny w Lublinie |
Міжнародная назва | Medical University of Lublin |
Заснаваны | 1950 |
Тып | медыцынскі ўніверсітэт |
Рэктар | Войцех Залуска |
Рэктар | Wojciech Zaluska[d][1] |
Студэнты | 7 000 |
Размяшчэнне | Люблін |
Юрыдычны адрас |
Рацлавіцкія алеі 1, 20-059 г. Люблін, Польшча |
Сайт | umlub.pl |
![]() |
Медыцынскі ўніверсітэт у Любліне (польск.: Uniwersytet Medyczny w Lublinie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Любліне.
Гісторыя
Гісторыя выкладання медыцыны ў Любліне ўзыходзіць да 1944 года, калі быў заснаваны Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры. У тым жа годзе там быў створаны медыцынскі факультэт, годам пазней - таксама фармацэўтычны факультэт. Першым дэканам медыцынскага факультэта быў Ян Генрых Любенецкі. У 1950 годзе факультэт быў аддзелены ад Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры і стаў самастойнай Медыцынскай акадэміяй. У наступныя гады універсітэт дынамічна развіваўся, ствараючы новыя факультэты і філіялы. У 2003 годзе акадэмія атрымала імя прафесара Фелікса Скубішэўскага. 22 сакавіка 2008 года вучэльня стала ўніверсітэтам.
Структура
- Лячэбна-стаматалагічны факультэт
- Лячэбны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт навук аб здароў'і
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медыцынскі ўніверсітэт у Любліне
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/28f45cd0-ed86-4162-baf8-d0add700e59f Праверана 17 верасня 2022.