Медиазона
Выява лагатыпа
URL
zona.media mediazona.by
zona.me…
Тып сайта навінасны сайт[d] і прэса[d]
Мова(-ы) руская і англійская
Аўтар Надзея Талаконікава, Марыя Алёхіна
Галоўны рэдактар Сяргей Смірноў
Пачатак працы 4 верасня 2014[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Медыязона» (руск.: Медиазона) — расійскае інтэрнэт-СМІ, заснаванае ў верасні 2014 года ўдзельніцамі гурта «Pussy Riot» Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай. Навіновае выданне робіць і аналітыку на судовыя і праваахоўныя органы, пенітэнцыярную сістэму Расіі, а таксама на пераслед грамадзян Расіі за іх палітычныя погляды[2][3]. З 2019 года сайт таксама аглядвае навіны Казахстана і Кыргызтана, з 2020 — мае асобнае аддзяленне ў Беларусі.

Гісторыя

Неўзабаве пасля запуску ў снежні 2014 года «Медыязона» была дададзена ў сетку медыяпартнёраў «Новы Усход» (New East) брытанскай газеты «The Guardian»[4].

У снежні 2017 года ў сувязі з недахопам грантаў і датацый ад замежных арганізацый уладальнік Пётр Вярзілаў перавёў фінансаванне «Медыязоны» на ахвяравання ад чытачоў.

У жніўні 2019 года выданне знаходзілася на восьмым месцы сярод расійскіх вэб-сайтаў навін па цытуемасці ў іншых СМІ і на сёмым месцы — па цытуемасці ў сацыяльных медыярэсурсах[5].

23 студзеня 2020 года было абвешчана пра запуск «Медыязоны. Цэнтральная Азія» для Казахстана і Кыргызтана[6]. 1 ліпеня 2020 года быў запушчаны праект «Медыязона. Беларусь», але ўжо ў жніўні сайт «Медыязоны» быў заблакаваны ў Беларусі[7].

Прэміі

  • У 2015 годзе інтэрнэт-выданне «Meduza» прысвоіла «Медыязоне» званне «Медыя года».
  • У 2016 годзе карэспандэнт выдання Мікіта Салагуб выйграў прэмію часопіса GQ «Журналіст года» як аўтар гісторыі пра суд «над чалавекам без галавы»[8].
  • У жніўні 2020 года выданне атрымала прэмію «Вольная прэса Усходняй Еўропы» нямецкага фонду «ZEIT-Stiftung» і нарвежскага «Fritt Ord»[9].
  • Да студзеня 2021 года аўтары тэкстаў на Медыязоне сем разоў станавіліся лаўрэатамі штомесячнай прэміі «Рэдкалегія»[10].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.