Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС | ||
Падставы ўзнагароджання | непасрэдным удзельнікам гераічнага штурму і ўзяцці Кёнігсберга, а таксама арганізатарам і кіраўнікам баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада | ||
Дата заснавання | 9 чэрвеня 1945 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 760 000 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры |
дыяметр — 32 мм матэрыял — латунь |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За ўзяцце Будапешта» | ||
Малодшая | Медаль «За ўзяцце Вены» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медалі — мастак А. І. Кузняцоў.
Медалём «За ўзяцце Кёнігсберга» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Кёнігсберга ў перыяд з 23 студзеня па 10 красавіка 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада.
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Будапешта».
«За ўзяцце Кёнігсберга» — адзіны медаль СССР, заснаваны ва ўзнагароду за ўзяцце горада-крэпасці, а не ў сувязі з узяццем або вызваленнем сталіцы.
Па стане на 1987 год медалём «За ўзяцце Кёнігсберга» было ўзнагароджана каля 760.000 чалавек.
Гл. таксама
- Кёнігсбергская аперацыя
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»