Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За трудовую доблесть»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «За трудовую доблесть»
Краіна  СССР
Тып медаль
Дата заснавання 27 снежня 1938
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 15 студзеня 1939
Колькасць каля 1 825 100
Характарыстыкі
Матэрыял sterling silver[d]
Памеры дыяметр — 34 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль Нахімава
Малодшая Медаль «За працоўную адзнаку»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «За працо́ўную до́блесць» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 27.12.1938 «Аб заснаванні медаля „За працоўную доблесць“».

Пасля ў апісанне медаля было ўнесена змена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года, а ў Статут медаля — Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 снежня 1947 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 сакавіка 1980 года зацверджаны Статут медаля ў новай рэдакцыі.

Гісторыя медаля

Медаль «За працоўную доблесць» — адзін з першых медалёў, заснаваных ў СССР. Ён з'яўляецца «старэйшым» з двух перадваенных савецкіх медалёў, заснаваных для ўзнагароджання за працоўныя заслугі. «Малодшым» з'яўляецца медаль «За працоўную адзнаку». Гэтыя два працоўныя медаля можна параўноўваць з іх баявымі аналагамі — медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

Аўтар праекта медаля — мастак І. І. Дубасаў.

Першы Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні медалём «За працоўную доблесць» быў падпісаны 15 студзеня 1939 года. З прычыны выключных заслуг перад краінай у справе ўзбраення Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, стварэння і асваення новых узораў узбраення медалём былі ўзнагароджаны 22 работніка завода № 8 імя Калініна. Спіс адкрывалі прозвішчы інжынера-канструктара Овадава Мікалая Іванавіча, інжынера-планавіка Мядзвінскага Абрама Яўсеевіча, начальніка электрацэха Калабанава Дзмітрыя Фаддзеевіча, партарга цэха Панамаровай Зінаіды Іванаўны.

Праз два дні, 17 студзеня 1939 года, выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні работнікаў трэста «Падземгаз» НКТП. За навуковую распрацоўку метаду падземнай газіфікацыі вугалю і паспяховае засваенне гэтага метаду на Горлаўскай станцыі медалём была ўзнагароджана 14 чалавек. Першымі ў спісе стаялі прозвішчы дырэктара Горлаўскай станцыі «Падземгаз» Стройла Івана Сяргеевіча, НКМП РСФСР Акцябрскага Дзмітрыя Пятровіча, галоўнага інжынера трэста «Падземгаз» Кляйменава Фёдара Іванавіча, дыспетчара Глаўгаза Кірычэнка Іллю Пятровіча, лабарантку Горлаўскай станцыі Цалуйка Агафью Паўлаўну.

Яшчэ праз тры дні Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 студзеня 1939 года медалём «За працоўную доблесць» былі ўзнагароджаны 87 перадавікоў сельскай гаспадаркі Узбекістана. Алфавітны спіс адкрываўся прозвішчамі Абаева Ханафі (агратэхніка Ізбаскенцкай МТС Кзыл-Юлдудскага ўчастка), Авазава Атабай (брыгадзір калгаса «Маданіят» Гурленскага раёна Харэзмскай вобласці, які здаў па 30,5 цэнтнера бавоўны з гектара) і Акбарава Аскаралі (старшыня калгаса «Вопытнік» Верхне-Чырчыкскага раёна).

1 лютага 1939 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ аб узнагароджанні работнікаў Дальбуда. Медалём «За працоўную доблесць» быў узнагароджаны 81 чалавек — шафёр-стаханавец Аксёнаў Міхаіл Сямёнавіч, начальнік разведкі прыіска Аўсіевіч Аркадзь Яўгенавіч, бортмеханік Бяспалаў Антон Парфіравіч, начальнік Магаданскай будканторы Бялоў Іван Іванавіч і іншыя.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 снежня 1939 года медалём «За працоўную доблесць» былі адзначаны 277 чалавек, якія вызначыліся на будаўніцтве Вялікага Ферганскага канала імя Сталіна.

За высокія паказчыкі працы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы да 1941 года медалём «За працоўную доблесць» было ўзнагароджана каля 8 тысяч чалавек. У гады Вялікай Айчыннай вайны было ажыццяўлена каля 50 тысяч узнагароджанняў гэтым медалём.

Узнагароджанні медалём праводзіліся толькі Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Па стану на 1 студзеня 1995 года было ўчынена прыблізна 1 825 100 узнагароджанняў медалём «За працоўную доблесць».

Статут медаля

Медаль «За працоўную доблесць» заснаваны для ўзнагароджання за самаадданую працоўную дзейнасць і праяўленую пры гэтым доблесць.

Медалём «За працоўную доблесць» узнагароджваюцца рабочыя, калгаснікі, спецыялісты народнай гаспадаркі, работнікі навукі, культуры, народнай адукацыі, аховы здароўя і іншыя грамадзяне СССР. Медалём «За працоўную доблесць» могуць быць узнагароджаны і асобы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі СССР.

Узнагароджанне медалём «За працоўную доблесць» ажыццяўляецца:

  • за самаадданую творчую працу, перавыкананне норм выпрацоўкі, планавых заданняў і сацыялістычных абавязацельстваў, павышэнне прадукцыйнасці працы і паляпшэнне якасці прадукцыі;
  • за эфектыўнае выкарыстанне новай тэхнікі і асваенне прагрэсіўнай тэхналогіі, каштоўныя вынаходніцтвы і рацыяналізатарскія прапановы;
  • за поспехі ў галіне навукі, культуры, літаратуры, мастацтва, народнай адукацыі, аховы здароўя, гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання насельніцтва, у іншых галінах працоўнай дзейнасці;
  • за плённую працу па камуністычным выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць;
  • за поспехі ў галіне фізічнай культуры і спорту.

Медаль «За працоўную доблесць» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля Нахімава.

Апісанне медаля

Медаль «За працоўную доблесць» мае форму правільнага круга дыяметрам 34 мм. Сустракаецца таксама медаль дыяметрам 35 мм (1945 год).

На аверсе медаля ў верхняй частцы намаляваная пяціканцовая рэльефная зорка, пакрытая рубінава-чырвонай эмаллю, у цэнтры якой размешчаны сярэбраныя серп і молат. Адлегласць паміж вяршынямі супрацьлеглымі прамянямі зоркі — 19,2 мм, даўжыня бакавога боку прамяня — 6 мм. Пад зоркай змешчаны ў два радкі надпіс «ЗА ТРУДОВУЮ ДОБЛЕСТЬ» уціснутымі літарамі вышынёй 2,8 мм, пакрытымі рубінава-чырвонай эмаллю. У ніжняй частцы медаля размешчана рэльефны надпіс «СССР». Вышыня літар надпісу — 3,3 мм.

На адваротным боку медаля змешчаны ў два радкі рэльефны надпіс «ТРУД В СССР — ДЕЛО ЧЕСТИ». Вышыня літар надпісу — 2,5 мм.

Края медаля з абодвух бакоў абрамлены борцікам шырынёй 0,8 мм.

Медаль вырабляецца з серабра 925 пробы. Утрыманне серабра — 21 г. Агульная вага медаля без калодкі — 22,855±1,42 г.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай бэзавага колеру з дзвюма падоўжнымі чырвонымі палоскамі па краях. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня палосак па 2 мм.

Фатаграфіі

Літаратура

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 38—39. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 55—56.

Спасылкі

Гл. таксама

  • Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.