Медаль «За абарону Кіева»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца усім удзельнікам абароны Кіева
Дата заснавання 21 чэрвеня 1961
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 107540
Характарыстыкі
Матэрыял Латунь
Памеры круг з латуні дыяметрам 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За абарону Сталінграда»
Малодшая Медаль «За абарону Каўказа»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль «За абарону Кіева» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 чэрвеня 1961 года. Аўтар праекта медаля - мастак В. Н. Атлантаў.

Медалём "За абарону Кіева" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Кіева - вайскоўцы Савецкай Арміі і войскаў былога НКУС, а таксама ўсе працаўнікі, якія прымалі ўдзел у абароне Кіева ў шэрагах народнага апалчэння, на будоўлі абарончых умацаванняў, якія працавалі на фабрыках і заводах, якія абслугоўвалі патрэбы фронту, ўдзельнікі кіеўскага падполля і партызаны, якія змагаліся з ворагам пад Кіевам. Перыядам абароны Кіева лічыцца ліпень - верасень 1941 года.

Медаль «За абарону Кіева» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Сталінграда».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Кіева" ўзнагароджана прыблізна 107540 чалавек.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.