Меган Фокс
Megan Fox
Імя пры нараджэнні Меган Дэніз Фокс
Дата нараджэння 16 мая 1986(1986-05-16)[1][2] (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Муж Brian Austin Green[d]
Дзеці Noah Shannon Green[d], Bodhi Ransom Green[d] і Journey River Green[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёрка, кінаактрыса, тэлеактрыса, мадэль, актрыса агучвання
Кар’ера 2001 — цяпер. час
IMDb ID 1083271
meganfox.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меган Дэніз Фокс (англ.: Megan Denise Fox; 16 мая 1986, Оўк-Рыдж, штат Тэнесі, ЗША) — амерыканская актрыса і фотамадэль. Найбольш вядомая роляй Мікаэлы ў фільме «Трансформеры» і «Трансформеры:Помста палых».

Біяграфія

Меган Дэніз Фокс нарадзілася 16 мая 1986 года ў амерыканскім штаце Тэнэсі. У яе радаводзе прысутнічаюць ірландскія, французскія і індзейскія карані. Яе бацька працаваў наглядчыкам за ўмоўна вызваленымі злачынцамі. Калі Меган споўнілася тры гады, яе бацькі развяліся, але маці неўзабаве зноў выйшла замуж — за мужчыну значна старэйшага за яе, які перавёз Меган і яе старэйшую сястру ў Порт-Сент-Люсі, штат Фларыда. Ойчым прытрымліваўся строгіх нораваў, і ў выніку строгае выхаванне стала прычынай панічных нападаў Меган, якія выявіліся ў выблісках некантралюемай агрэсіі.

У пяць гадоў Меган пачала займацца танцамі і ўдзельнічаць у драматычным гуртку. Адна з першых роляў у карціне «Сонечныя вакацыі» ў 2001 годзе. Да 16 гадоў яна ўжо мела рэзюмэ з некалькіх фільмаў, якія здымаліся ў Фларыдзе. Сярод іх быў эпізод у «Дрэнных парнях 2» Майкла Бэя. Год пазней Фокс разам з маці пераехала ў Лос-Анджэлес. У перыяд з 2003 па 2004 год гуляла эпізадычныя ролі ў фільмах «Вуліца Оўшэн», «За што цябе кахаю», «Два з паловай чалавекі» і «Дапамога». У 2004 годзе Меган Фокс працавала на другіх ролях у Галівудзе разам з Ліндсей Лохан ў «Зорцы сцэны», з 2004 па 2006 год гуляла ролю Сідні Шаноўскі ў серыяле «Каралева экрана».

У 2007 годзе да Меган Фокс прыйшоў сапраўдны поспех, бо яна прыняла ўдзел у галоўнай і самай відовішчнай кінакарціне 2007 года — «Трансформеры», дзе выканала ролю Мікаэлы Бейнс. У 2008 годзе знялася ў ролі ўзыходзячай зоркі кіно ў фільме «Як страціць сяброў і прымусіць усіх цябе ненавідзець».

У 2009 годзе зноў згуляла ролю Мікаэлы Бейнс ў фільме «Трансформеры: Помста палых», а таксама знялася ў фільме «Цела Джэніфер». У трэцяй частцы трылогіі «Трансформеры» Меган адмовілася здымацца з-за канфлікту з рэжысёрам. Як высветлілася, яе звольніў прадзюсар фільма Стывен Спілберг пасля інтэрв'ю брытанскаму The Telegraph. У сваім інтэрв'ю Меган Фокс заявіла: «рэжысёр фільма „Трансформеры“ Майкл Бэй — самы сапраўдны Гітлер». Фокс запэўнівала, што Майкл Бэй запатрабаваў ад яе набраць вагу і дамагчыся патрэбнага яму загару. Аднак, па версіі Меган, яе зусім не звольнілі, а яна сама пакінула праект для ўдзелу ў іншых праектах, бо палічыла такое стаўленне да сябе непрымальным. Але рэжысёр Майкл Бэй абверг яе словы і прызнаўся, што заўсёды глядзеў скрозь пальцы на выхадкі Меган, але ў гэты раз яна зайшла занадта далёка. «Вы ведаеце, пасля слоў пра Гітлера Стывен сказаў звольніць яе неадкладна», — заявіў Бэй на прэс-канферэнцыі. У трэцяй частцы «Трансформеры 3: Цёмны бок Месяца» Меган замяніла брытанская мадэль Роўза Хантынгтан-Уайтлі.

Зноскі

  1. Megan Fox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Megan Fox // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.