![](../I/Rhodes_meander_hg.jpg.webp)
Меа́ндр (грэч. μαίανδρος) — вядомы яшчэ з часоў палеаліту і распаўсюджаны тып артаганальнага арнаменту. Бардзюр складзены з прамых вуглоў у бесперапынную лінію.
Атрымаў назву ад звілістай ракі Меандр (цяпер Вялікі Мендэрэс) у Малой Азіі (Эфес). Паводле Сенекі, рака Меандр «прадмет практыкаванняў і гульні для ўсіх паэтаў, віецца частымі лукавінамі, блізка падступае да ўласнага рэчышча і зноў паварочвае, не паспеўшы ўліцца ў саму сябе» (Сенека. Лісты да Луцылія CIV:15). У меандравай стужцы арнаменту старажытныя бачылі глыбокі магічны сэнс, яна адлюстроўвала цячэнне чалавечага Жыцця. Прамізна, прамы шлях сімвалізавалі дабрадзейнасць (там жа LXXM9-20; LXXXVIIM3; ср.: LXXIII:13-14). Меандр можа складацца толькі з прамых вуглоў.
У якасці арнаменту меандр часта ўжываўся ў этрускай і старажытнагрэчаскай, а затым старажытнарымскай, візантыйскай, раманскай архітэктуры на вазах, дробных прадметах побыту. Уключэнне ў меандр свастыкі пазначае прысутнасць у натуральных жыццёвых працэсах дадатковага фактару звышнатуральнай ласкі, якая ў выніку становіцца дамінуючай, арганізуючым вузлом кожнага адрэзка шляху. Такі меандр дагэтуль называецца ў Індыі nandavartaya (нандавартая), г.зн. «звіванне» або «круг шчасця». Сустракаецца на Мезінскай палеалітычнай стаянцы.
Меандрам упрыгожваўся падол адзення, у архітэктуры ён выкарыстоўваўся ў рэльефах і фрызах. Меандр можна знайсці, напрыклад, на фрэсках Вілы Містэрый у Пампеях, прадстаўлены разнавіднасцю гэтага арнаменту — так званым «падвойным меандрам». У Старажытнай Грэцыі меандр сімвалізаваў вечнасць, дасяганую аднаўленнем: старая істота, зменная маладой, становіцца тым самым несмяротнай; старая сутнасць памяншаецца, а новая разгортваецца.
Разнавіднасці меандра
Гл. таксама
- Алагрэк (арнамент)
Спасылкі
- Меандр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.