Маёліка
Выява
Дата пачатку 2 тысячагоддзе да н.э.
Матэрыял гліна і паліва
Метад вырабу burning[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Італьянская маёліка эпохі Адраджэння

Маёліка (ад італ.: Maiolica — Мальёрка) — разнавіднасць керамікі, якая вырабляецца з абпаленай гліны з выкарыстаннем размаляванай глазуры. У тэхніку маёлікі вырабляюцца як дэкаратыўныя пано, ліштва, кафлі і г. д., так і посуд і нават манументальныя скульптурныя выявы.

Гісторыя

Вытворчасць керамічных вырабаў з абпаленай каляровай гліны з буйнапорыстым чарапком, пакрытых глазурай, існавала ўжо некалькі тысячагоддзяў назад у Егіпце, Вавілоне і іншых краінах Старажытнага Усходу. У Сярэднявеччы гэта тэхніка пракралася з краін Сярэдняй, Цэнтральнай і Пярэдняй Азіі на Іберыйскі паўвостраў (гл. мудэхар, азулежу).

У Італію маёліка трапіла з маўрытанскай Іспаніі праз востраў Мальёрку, ад назвы якога і адбыўся тэрмін «маёліка». Тэхніка атрымала распаўсюджванне ў Італіі ў XIV ст. і дасягнула росквіту ў XVII ст. Асабліва ўславіліся сваімі вырабамі майстэрні Фаэнцы, Фларэнцыі, Кафаджола, Сіены, Урбіна, Кальтаджыронэ, Кастэльдурантэ і Дэруты. У гэты ж перыяд маёліка атрымлівае развіццё ў Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краінах.

Літаратура

  • Rackham В., Italian maiolica, L., 1952
  • Яніцкая М. М. Маёліка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 453. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.