Машэкаўскія могілкі | |
---|---|
53°53′53″ пн. ш. 30°21′13″ у. д. | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Гістарычны раён | Машэкаўка |
Гісторыя | |
Дата закрыцця | 1965 |
Плошча | 5,4 га |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Машэкаўскія могілкі, таксама Мышакоўскія[1] (руск.: Машековское кладбище) — абмежавана дзейныя могілкі ў Магілёве, размешчаныя ў гістарычным раёне Машэкаўка і абмежаваныя Нацыянальным спускам і схіламі далін ракі Дзебры і Дняпро. Побач знаходзяцца Яўрэйскія могілкі (пасля вайны — грамадзянскія). Плошча складае 5,4 га[2].
Гісторыя
Самыя старыя пахаванні датуюцца канцом XVIII — пачаткам XIX стагоддзя[1]. У у 1724 годзе на праваслаўных могілках пабудавалі драўляную Іаана-Багаслоўскую царкву-капліцу, якую заснаваў Кандрат Каролька, які памёр у 1780 г. і быў у ёй пахаваны[3].
У савецкія часы царкву закрылі. У 1941 годзе, пасля акупацыі Магілёва, немцы адкрылі шэраг хрысціянскіх святынь, дазволіўшы праводзіць у іх богаслужэнні. У царкве на Машэкаўскіх могілках дазволілі адпяваць нябожчыкаў. У другой палове XX ст. будынак знішчылі. На месцы царквы з’явіліся сучасныя пахаванні, пра месца яе размяшчэння паказваюць магілы святароў і адсутнасць дрэваў[3]. Могілкі закрыты для пахаванняў у 1965 годзе[2].
Пахаванні
Адна з неідэнтыфікаваных магіл прадстаўленая ў выглядзе каменнага саркафага, вышыня якога складае 80 см, шырыня — 1,6 м, на камені, які закрывае саркафаг, чытаецца фрагмент слова «кимваръ»[1].
На тэрыторыі могілак 6 пахаванняў належаць роду магілёўскага купца Піліпа Сямёнава Капцелева, якія датуюцца перыядам з 1864 па 1903 г.: Піліп Сямёнаў Капцелеў (1802—1864), Ганна Капцелева (1809—1891), гарадскі галава Патапій Піліпавіч Капцелеў (1826—1903), Сафоній Піліпавіч Капцелеў (1841—1891), Афанасій Піліпавіч Капцелеў (1846—1880), Аляксандра Сямёнаўна Капцелева (1853—1883). Некаторыя з пералічаных пахаванняў размешчаны адно ад аднаго на адлегласці 10 м, што можа сведчыць пра тое, што паміж імі маглі размяшчацца магілы іх сваякоў, знішчаныя пазнейшымі пахаваннямі[1]. Маюцца пахаванні прадстаўнікоў роду Гартынскіх, Грум-Гржымайлаў[3].
Па некаторых звестках, на Машэкаўскіх могілках захаваліся надмагільныя скульптуры, зробленыя магілёўскі скульптарам Пятром Рыгоравічам Яцынам[3].
- Фёдар Якаўлевіч Акаліта (1916—1966) — беларускі савецкі супрацоўнік крымінальнага вышуку, палкоўнік міліцыі, оперупаўнаважаны.
- Васіль Аляксандравіч Аўдзееў (1966—1987) — савецкі вайсковец, удзельнік Афганскай вайны.
- Сяргей Сцяпанавіч Бульчык (1909—1996) — беларускі і рускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР.
- Якаў Іванавіч Заяц (1908—1973) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
- Андрэй Іванавіч Кажэўнікаў (1849—1911) — правадзейны стацкі саветнік, ганаровы грамадзянін Екацярынбурга
- Фёдар Іванавіч Кажэўнікаў (1837—12.2.1891) — стацкі саветнік.
- Іван Дзмітрыевіч Каламійчанка (1914—1964) — падпалкоўнік, Герой Савецкага Саюза.
- Мікалай Піліпавіч Каралёў (1906—1972) — генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза.
- Уладзімір Георгіевіч Кастрыёта-Скандэрбек (1820—1879) — князь, кампазітар-аматар.
- Уладзімір Пятровіч Макоўскі (1868—1913), калежскі саветнік. Рэдактар «Магілёўскіх губернскіх ведамасцей» і газеты «Магілёўскі веснік».
- Анатоль Васілевіч Маслакоў (1925—1985) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
- Аглайда Пятроўна Мержаеўская з Завадоўскіх (1799—1844), дачка графа Пятра Васілевіча Завадоўскага, дзяржаўнага дзеяча і фаварыта імператрыцы Кацярыны II, і Веры Мікалаеўны з Апраксіных, фрэйліны і адной з першых прыгажунь свайго часу; жонка Фёдара Мержаеўскага (пам. 1851), правадыра дваранства Магілёўскай губерні.
- Павел Лукіч Шаламіцкі (1895—1970) — пазаштатны протаіерэй.
- Кузьма Рыгоравіч Пачценны (1903—1955) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
- Мікалай Сцяпанавіч Шалыгін (1833), тытулярны саветнік, і яго сын — доктар медыцыны, тайны саветнік Канстанцін Мікалаевіч Шалыгін, які памёр на востраве Куба (1829—1902). Яшчэ адна магіла Канстанцін Шалыгіна знаходзіцца на Васкрасенскіх могілках, побач з магілай маці[1].
- Васіль Іванавіч Шмудзянкоў (1921—1979) — дырэктар Магілёўскага драмтэатра.
На могілках знаходзяцца тры брацкія магілы савецкіх воінаў, у якіх пахавана 49, 43 і 26 воінаў, якія загінулі ў баях пры абароне Магілёва ў ліпені 1941 г. і вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года[4][5][6].
- Пахаванні роду Саковічаў
- Магіла купца Сафронія Капцелева
- Магіла Мікалая Сцяпанавіча і Канстанціна Мікалаевіча Шалыгіных
- Магіла Аглайды Мержаеўскай
- Магіла Іларыёна Кашко
- Магіла Сяргея Бульчыка
- Скульптурная выява Ісуса
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Исследование могилевского некрополя XIX — Средняя школа № 34 Архівавана 6 мая 2019.
- 1 2 Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- 1 2 3 4 По Машековскому кладбищу с ученым Игорем Пушкиным. 9 сентября 2010(недаступная спасылка)
- ↑ 7. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ 8. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- ↑ 9. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Машэкаўскія могілкі
- Мікалеўскія могілкі на сайце Radzima.org