![](../I/Fotothek_df_n-10_0000350.jpg.webp)
Машыніст лакаматыва, 1981 год, Дрэздэн
Машыніст лакаматыва — спецыяліст на чыгуначным транспарце, які ажыццяўляе кіраванне лакаматывам (паравоз, цеплавоз, электравоз) або маторвагонным рухомым саставам (дызель-цягнік, электрацягнік).
Акрамя машыніста ў лакаматыўную брыгаду звычайна ўваходзіць памочнік машыніста, а на паравозе — яшчэ і качагар. У некаторых выпадках (напрыклад, на манеўровых лакаматывах і ў цягніках метро) лакаматыўная брыгада можа складацца толькі з машыніста — так званае «кіраванне ў адну асобу».
У першы час, пасля пераходу з паравознай на цеплавозную цягу ў склад лакаматыўнай брыгады акрамя машыніста і памочніка машыніста уваходзіў яшчэ і дызеліст, які адказваў за спраўную працу дызеляў.
Гл. таксама
- Вагонаважаты трамвая
- Башарат Талаганаўна Мірбабаева
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.