Машына (лац.: machina, ад стар.-грэч.: Μηχανή: прылада, рухавік) — прылада (сукупнасць агрэгатаў ці прылад), якая пераўтварае энергію і/або характар руху. Выкарыстоўваецца для выканання пэўных дзеянняў з мэтай палегчыць ці цалкам замяніць працу чалавека пры выкананні канкрэтнай задачы.

Класіфікацыя

Практычна любую машыну можна аднесці да адной з чатырох наступных груп:

  • энергетычныя машыны (рухавікі, рэактары);
  • інфармацыйныя машыны (апараты сувязі і апрацоўкі інфармацыі);
  • машыны апрацоўкі матэрыялаў (млыны, печы, станкі);
  • транспартныя і пад’ёмныя машыны (аўтамабілі, канатныя дарогі, пагрузчыкі, падымальныя краны).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.