Вёска
Машчыцы
Машчыцы на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Ма́шчыцы[1] (трансліт.: Maščycy, руск.: Мащицы) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[2].
Вядомыя асобы
- Алесь Вечар (1905—1985) — беларускі паэт, біёлаг, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік АН БССР.
- Алесь Бараноўскі — педагог, дзеяч беларускага руху.
- Андрэй Юльянавіч Бараноўскі (1895—1938) — педагог, дзеяч беларускага руху, член Беларускага нацыянальнага камітэта Случчыны.
- Ганна Бараноўская (1907—1937) — мовазнаўца, працавала малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы АН БССР, арыштавана 24.8.1937 і прыгаворана 29.10.1937 да ВМП (рэабілітавана 13.9.1966).
- Ніна Вечар-Галавач (1905—?) — жонка расстралянага беларускага пісьменніка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Платона Галавача, рэпрэсаваная як жонка ворага народу, адбывала пакаранне ў найбуйнейшым жаночым савецкім лагеры АЛЖІР.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ма́шчычы, Засце́нак, м.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28.05.2013 N 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 23 кастрычніка 2018.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.