Вёска
Машчонава
± |
Машчо́нава[1] (трансліт.: Maščonava, руск.: Мощёново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
Упамінаецца ў 1879 гадзе пры перапісе населеных пунктаў Блонскага праваслаўнага прыхода Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва
- 1917 год — 19 двароў, 119 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 года — 15 двароў, 25 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх