Мачу-Пікчу (кечуа: Machu Pikchu, у перакладзе — «старая вяршыня») — горад старажытнай Амерыкі, які знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Перу. Таксама Мачу-Пікчу часта называюць «горад у нябёсах» ці «горад сярод аблокаў», часам называюць «страчаным горадам інкаў». Некаторыя археолагі мяркуюць, што гэты горад быў створаны як святы горны прытулак вялікім кіраўніком інкаў Пачакутекам за стагоддзе да заваявання яго імперыі, гэта значыць прыблізна ў 1440 годзе, і функцыянаваў да 1532 года, калі іспанцы уварваліся на тэрыторыю імперыі інкаў. У 1532 годзе ўсе яго жыхары таямніча зніклі. Падобны да Мачу-Пікчу высакагорны горад Чакекіраа праіснаваў значна даўжэй, да 1570-х гг.
Горад размешчаны на тэрыторыі сучаснага Перу на вяршыні горнага хрыбта на вышыні 2450 метраў над узроўнем мора, пануючы над далінай ракі Урубамбы.
У 2007 годзе ўганараваны звання Новага цуду свету.