
Мачакіла, Machaquilá — археалагічны помнік культуры мая класічнага перыяду на тэрыторыі сучаснай Гватэмалы. Горад на месцы Мачакілы дасягнуў росквіту ў 9 ст. н. э. Знаходзіўся ў 45 км на паўночны ўсход ад Канкуэна і ў 30 км на ўсход ад Сейбаля.
У горадзе выяўлены 23 стэлы, 6 алтароў, 7 панэляў з малюнкамі і лесвіцы з іерагліфічнымі надпісамі. Акрамя таго, у горадзе мелася 9 плошчаў з цырыманіяльнымі будынкамі, а таксама жылы комплекс на поўдні. Выключным можна лічыць тое, што ў горадзе адсутнічаў (ці ж пакуль не выяўлены) стадыён для гульні ў мяч.
У наваколлях Мачакілы выяўлены шэраг меншых археалагічных помнікаў, такіх, як Пячоры Сан-Мігель (Cuevas de San Miguel), населеныя з дакласічнага і да ранняга посткласічнага перыяду. У паселішчах Эскіпулас, Эль-Пуэбліта і Ачыёталь маюцца будынкі групы E і стадыёны для гульні ў мяч.
Спасылкі
- FAMSI en Ingle's(недаступная спасылка)
- Historia y Galeri'a de Fotos Архівавана 17 лістапада 2007.