Маці Танелі Ванханен (фінск.: Matti Taneli Vanhanen; 4 лістапада 1955, Ювяскюля) — фінляндскі палітык; з 2003 па 2010 год — прэм'ер-міністр Фінляндыі і старшыня партыі Фінляндскі цэнтр.
У 1976 годзе Маці Ванханен уступіў у партыю Фінляндскі цэнтр. У 1980—1983 гг. працаваў старшынёй моладзевага аддзялення партыі. З 1981 па 1984 год быў дэпутатам савета кунта (муніцыпалітэта) Эспа.
Да прыходу ў парламент у 1991 Ванханен працаваў у Вантаа ў мясцовай газеце «Кехясанамат» журналістам у 1985—1988 гг. і галоўным рэдактарам у 1988—1991 гадах. У 1991 годзе ён быў абраны ў Эдускунту. З 1991 па 1995 Ванханен з’яўляўся намеснікам старшыні камісіі парламента па экалогіі.
У 2003 годзе быў міністрам абароны ва ўрадзе Анелі Яатээнмякі. У гэтым жа годзе ён узначаліў партыю Фінляндскі цэнтр і 24 чэрвеня 2003 г. стаў прэм’ер -міністрам. Ванханен узначальваў два ўрады: першы кабінет міністраў дзейнічаў з 24.6.2003 па 19.04.2007 , другі кабінет міністраў — з 19.04.2007 па 21.06.2010. Узначаленыя ім ўрады сталі 69-м і 70-м па ліку кабінетамі міністраў у гісторыі краіны.
У 2006 годзе Ванханен удзельнічаў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Набраўшы 18,6 % галасоў, заняў трэцяе месца і не прайшоў у другі тур.
12 чэрвеня 2010 г на партыйным з’ездзе ён абвясціў аб складанні з сябе паўнамоцтваў прэм’ера і лідара партыі «Фінляндскі цэнтр», патлумачыўшы гэта рашэнне станам здароўя. На згаданых пасадах з 22 чэрвеня 2010 года яго змяніла Мары Ківініемі.
У цяперашні час Маці Ванханен жыве ў Клаўкала, Нурміярві.[5][6]
Зноскі
- 1 2 https://www.eduskunta.fi/FI/kansanedustajat/Sivut/414.aspx
- ↑ Matti Taneli Vanhanen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.ts.fi/uutiset/kotimaa/1074036196/Liitto+kesti+20+vuotta Праверана 16 студзеня 2021.
- ↑ https://www.is.fi/viihde/art-2000000269079.html Праверана 16 студзеня 2021.
- ↑ Towards a stronger sense of community — Case Klaukkala (на ангельску)
- ↑ Kotikenttäedusta ei apua — ylivoimainen Niinistö jätti muut kotikunnissaan korkeintaan hopealle Архівавана 25 жніўня 2019. (на фінскай)