Маці Божая Адзігітрыя
Матэрыял дошка для жывапісу[d]

Маці Божая Адзігітрыя — абраз канца XV — пачатку XVI стагоддзяў, выяўлены ў Слуцкім раёне[1].

Апісанне

Абраз напісаны на трох дошках, па іх стыку — жалезныя скобы, аднабаковыя шпонкі. Бачныя сляды і гнёзды драўляных гваздоў, каўчэг слаба выяўлены, прысутнічаюць павалока, пазалота, ляпніна. Памеры 114,5×83,5×2,5 см[1].

Абраз «Маці Божая Адзігітрыя» са Слуцкага раёна прыклад таго, як адначасова з засваеннем традыцый старажытнарускага мастацтва бачны сувязі з італьянскай і так званай італа-крыцкай школай жывапісу канца XV — пачатку XVI ст., што праяўляюцца ў арнаменце ляпнога німба.

Зноскі

Літаратура

  • Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўтар тэксту і складальнік Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 1992.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.