Мацей Ратай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Maciej Rataj | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jan Heurich[d] | ||||||
Пераемнік | Антоні Панікоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 лютага 1884[1] |
||||||
Смерць |
21 чэрвеня 1940[1] (56 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, пісьменнік, філолаг-класік, журналіст, публіцыст | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | публіцыстыка[2] і палітыка[2] | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Род войскаў | Service for Poland's Victory[d] | ||||||
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() |
||||||
![]() |
Мацей Ратай (польск.: Maciej Rataj; 19 лютага 1884, Хлопы каля Львова — 21 чэрвеня 1940, Пальміры) — польскі палітык, член Сялянскай партыі.
Біяграфія
Выпускнік Львоўскага ўніверсітэта, філосаф. Працаваў настаўнікам у Львове і Замасці. У 1919—1930 і 1934—1935 гадах быў дэпутатам сейма, у тым ліку — у 1922—1928 гадах — маршалам сейма. Двойчы быў выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны: у снежні 1922 года пасля забойства Нарутовіча і ў маі 1926 года пасля адстаўкі Вайцяхоўскага. У 1920—1921 гадах быў таксама міністрам па справах рэлігіі.
Пасля прыгнечання Польшчы ў Вераснёвай кампаніі быў членам падполля. Пасля пачатку нямецкай акупацыі Польшчы ў верасні 1939 года Ратай прадстаўляў Сялянскую партыю ў Пагаджальным камітэце палітычных партый. Актыўна падтрымліваў польскі эмігранцкі ўрад. У сакавіку 1940 года арыштаваны гітлераўцамі, расстраляны ў Кампіноскай пушчы каля вёскі Пальміры ў наваколлях Варшавы разам з іншымі вядомымі палякамі (Янушам Кусацінскім, Давідам Пшапюркам і іншымі спартсменамі, інтэлігентамі і палітыкамі).
У наш час магіла Мацея Ратая знаходзіцца на Пальмірскіх могілках.

У кіно
- Збігнеў Замахоўскі («Варшаўская бітва 1920 года»)
- Томаш Заліўскі («Смерць прэзідэнта», «Пераварот», «Адраджэнне Польшчы»)
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мацей Ратай