Мацвей Мацвееевіч Гусеў | |||
---|---|---|---|
руск.: Матвей Матвеевич Гусев | |||
Дата нараджэння | 16 (28) лістапада 1826 ці 1826[1] | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 10 (22) красавіка 1866 ці 1866[1] | ||
Месца смерці | |||
Грамадзянства | |||
Род дзейнасці | астрафізік, астраном | ||
Навуковая сфера | Астраномія | ||
Месца працы | |||
Альма-матар | |||
Узнагароды |
|
Мацвей Мацвееевіч Гу́сеў (16 (28) лістапада 1826, Вятка — 10 (22) красавіка 1866, Берлін) — рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафізічных даследаванняў.
Нарадзіўся ў горадзе Вятка (Расія). У 1847 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. З 1850 года працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. З 1852 года памочнік дырэктара Віленскай астранамічнай абсерваторыі.
Навуковая дзейнасць
М. М. Гусеў адным з першых наладзіў фатаграфаванне паверхні Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафізічных з’яў. Выкарыстаў матэматычныя метады даследавання, заснаваныя на дакладным вымярэнні фотаздымкаў. Займаўся вывучэннем уласнага руху зорак, пытаннямі ўліку рэфракцыі, назіраннямі метэарытных патокаў і інш.
М. М. Гусеў у 1860 годзе заснаваў часопіс «Вестник математических наук» — першае ў Расіі перыядычнае выданне фізіка-матэматычнага кірунку. Пераклаў на рускую мову 3-і том «Космасу» А. Гумбальта.
Памяць
Зноскі
- 1 2 http://thesaurus.cerl.org/record/cnp01088936 Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ Гусев Матвей Матвеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Болсун А. І. Гусеў Мацвей Мацвеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
- Гусев Матвей Матвеевич(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Гусев Матвей Матвеевич(недаступная спасылка) (руск.)