Мацвей Гладкі | |
---|---|
Дата нараджэння | мерк. 1610 |
Дата смерці | 18 мая 1652 |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
Мацвей Гладкі (? — 1648 або чэрвень 1653) — адзін з кіраўнікоў паўстанцаў у казацка-сялянскай вайне 1648—1651 гг. на Украіне і Беларусі. Палкоўнік войска Запарожскага.
Біяграфія
Летам 1648 г. Б. Хмяльніцкі накіраваў Гладкага з казацкімі загонамі (атрадамі) на Беларусь. У Кобрыне яго казакі з дапамогай мясцовых паўстанцаў разграмілі полк драгунаў стольніка ВКЛ В. Гансеўскага. У Мазырскім павеце перамаглі войска Валовіча, потым занялі Пінск. Але войскі ВКЛ пад камандаваннем стражніка Мірскага ўварваліся ў горад і пасля працяглага бою занялі яго. Толькі невялікая частка казакоў выратавалася і ўцякла на р. Піна. Паводле адных звестак Гладкі загінуў на рацэ, паводле іншых — па загадзе Хмяльніцкага пакараны смерцю за парушэнне Белацаркоўскага дагавора 1651 г.
Зноскі
Літаратура
- Kotlubaj, E. Zycie Janusza Radziwiłła. — Wilno — Witebsk, 1859. — S. 125.
- Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. — Мн., 1960. — С. 42.
- Документи Богдана Хмельницького, 1648—1657. — Київ, 1961. — С. 293.
- Мялешка, В. Гладкі Мацвей / Васіль Мялешка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 42.