Вёска
Мацавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°47′02″ пн. ш. 27°43′15″ у. д.
Насельніцтва
  • 79 чал. (2009)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223017
Аўтамабільны код
5
Мацавічы на карце Беларусі ±
Мацавічы (Мінскі раён) (Беларусь)
Мацавічы (Мінскі раён)
Мацавічы (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Мацавічы (Мінскі раён)

Ма́цавічы[2] (трансліт.: Macavičy, руск.: Мацевичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 8 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Гісторыя

У 1582 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага маёнтка Каралішчавічы, уласнасць Г. М. Масальскай. У 1598 годзе ўласнасць Д. Тышкевіча, у 1599—1600 гадах уласнасць Д. Скуміна-Тышкевіча. У 1772 годзе ўласнасць І. Прушынскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Каралішчавіцкай каталіцкай плябаніі і Марцінеўскага. У 1884 годзе адкрытая школа граматы, якая ў 1912 годзе была пераўтвораная ў народнае вучылішча. У 1897 годзе вёска і карчма ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Каралішчавіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 5 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Каралішчавіцкага сельсавета[3], да 20 студзеня 1960 года — у склад Трасцянецкага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 1772 год — 7 двароў, 34 жыхары
  • 1800 год — 8 двароў, 115 жыхароў
  • 1897 год — 21 двор, 133 жыхары
  • 1917 год — 27 двароў, 139 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 10 жыхароў; фальварак, 1 двор, 12 жыхароў
  • 1926 год — 36 двароў, 156 жыхароў
  • 1997 год — 63 гаспадаркі, 129 жыхароў
  • 1999 год — 76 жыхароў
  • 2010 год — 79 жыхароў

Зноскі

  1. Перапіс насельніцтва Беларусі 2009 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.