Махмуд I
محمود اول - Mahmûd-u evvel
Сцяг25-ы Асманскі султан
17301754
Папярэднік Ахмед III
Пераемнік Асман III

Нараджэнне 2 жніўня 1696(1696-08-02)
Смерць 13 снежня 1754(1754-12-13) (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Мустафа II[d]
Маці Саліха-султан[d]
Веравызнанне іслам
Дзейнасць кіраўнік
Тугра Тугра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махму́д I (асм. محمود اول — Mahmûd-u evvel, турэцк.: Birinci Mahmut; 2 жніўня 1696 — 13 снежня 1754) — султан Асманскай імперыі з 2 кастрычніка 1730 года.

Сын султана Мустафы II і Саліхі Султан. Прыйшоў да ўлады ў выніку паўстання Патрона Халіла. Напачатку яго кіравання фактычная ўлада ў Канстанцінопалі належала лідарам паўстанцаў. 15 лістапада 1731 года Патрона Халіл быў забіты па загадзе Махмуда I. Паўстанне яго прыхільнікаў было жорстка падушана.

Падчас кіравання Махмуда I прадпрымаліся спробы мадэрнізаваць асманскую армію па еўрапейскіх узорах пад кіраўніцтвам графа дэ Баневаля, француза, які прыняў іслам. З-за супраціўлення янычар гэтыя спробы завяршыліся няўдачай.

У 17311735 і 17411746 гадах працягваліся войны з Іранам, у цэлым няўдалыя для асманцаў, якія страцілі тэрыторыі, заваяваныя ў 1720-х. Заключаны ў 1746 годзе мірны дагавор замацаваў межы, усталяваныя яшчэ па Каср-і-Шырынскаму дагавору 1639 года.

У 17361739 гадах Асманская імперыя вяла вайну з Расіяй і Аўстрыяй. Аўстрыйскія войскі пацярпелі шэраг паражэнняў, у выніку асманы вярнулі Паўночную Сербію з Бялградам і Малую Валахію, страчаныя ў 1718 годзе, па Бялградскаму дагавору 1739 года з Расіяй ёй быў саступлены Азоў.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.