Махмуд Дарвіш | |
---|---|
араб. محمود درويش | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1941[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 2008[2][3][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Rana Kabbani[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Гады творчасці | з 1964 |
Мова твораў | арабская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
darwish.ps | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Махмуд Дарвіш (13 сакавіка 1941, Аль-Бірва каля Акры, Палесціна — 9 жніўня 2008, Х’юстан, ЗША): палесцінскі паэт і палітычны дзеяч.
Біяграфія
Культавая фігура ў палесцінскай грамадскай думцы («душа палесцінскага народа, люстэрка палесцінскага грамадства»[4]) і надзвычай папулярны аўтар («самы важны сучасны арабскі паэт»[4]).
У Ізраілі творчасць Дарвіша сустракае мяшаныя ацэнкі. Так, у 2000 прапаноўвалася ўключыць некаторыя творы Дарвіша ў ізраільскую школьную праграму, але прэм'ер-міністр Барак забараніў гэта, тлумачачы забарону негатовасцю Ізраіля да ідэй Дарвіша ў школе. У 1988 верш Дарвіша быў выкарыстаны прэм'ерам Шамірам як прыклад нежадання палесцінцаў жыць побач з яўрэямі і як прыклад палесцінскіх заклікаў да яўрэяў пакінуць гэтыя землі (такое тлумачэнне было аспрэчана палесцінцамі).
Дарвіш быў сябрам Ізраільскай камуністычнай партыі, сябрам Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны (выйшаў з АВП у 1993 у знак пратэсту супраць тымчасовых мірных пагадненняў з Ізраілем). За сваю дзейнасць не раз знявольваўся ізраільскімі ўладамі. Аўтар тэксту сімвалічнай Палесцінскай дэкларацыі незалежнасці (1988), пазней абвешчанай Ясірам Арафатам.
Аўтар каля 30 зборнікаў паэзіі і прозы, перакладзеных на 35 моў; некаторыя з твораў пакладзены на музыку («Рыта», «Птушкі Галілеі», «Прагну матчынага хлеба» і інш.) і сталі нацыянальнымі песнямі арабаў; лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, у т.л. узнагарода Лотас (1969). Камандор французскага Ордэна мастацтваў і пісьменства. Дырэктар Палесцінскага даследчага цэнтра. Лаўрэат узнагароды Ланана за культурную свабоду (2001).
Дарвіш пачынаў у паэзіі з вершаў для газет левага кірунку, але пазней зрабіўся «з паэта супраціву — паэтам сумлення»[5] Паэзія Дарвіша апісваецца[6] як пераход ад больш традыцыйнага для арабскай паэзіі цяжкаслоўнага, эмацыйнага, рытмічнага верша да пісанага простай мовай апавядальнага верша, які звяртаецца да ўяўлення.
Важнейшыя творы і працы:
- «Лісце алівы» (1964), першая кніга паэзіі.
- «Птушка без крылаў», кніга паэзіі, якая прынесла вядомасць (найперш, верш «Картка з парадкавым нумарам»).
- «Адам двух Эдэмаў»
- «Фрэска» (2000), кніга-верш, прысвечаны моманту блізкасці да смерці Махмуда Дарвіша ў 1997.
- «Чаму ты пакінуў каня»
- «Адзінаццаць планет»
- «Ложак незнаёмца» (1998), першая кніга лірычнай паэзіі.
- «Памяць аб забыўлівасці», першая кніга прозы.
- «След матылёў» (2008), апошні зборнік.
Ажаніўся і развёся двойчы, дзяцей не меў. Вучыўся ў СССР (1971—1972), пазней жыў у Егіпце, Ліване, Францыі; вярнуўся ў Палесціну ў 1996. Працаваў у газетах «Іціхад», «Аль-Ахрам» (Каір, Егіпет), у часопісе «Палесцінскія пытанні» (Бейрут, Ліван). Заснавальнік і галоўны рэдактар літаратурнага агляду «Аль-Кармель» (выпуск узноўлены ў 1997). Доўга хварэў на сэрца, перанёс дзве аперацыі, у час апошняй аперацыі памёр ад ускладненняў.
Зноскі
- ↑ Mahmoud Darwish // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.guardian.co.uk/books/2008/aug/11/poetry.israelandthepalestinians
- ↑ Mahmud Darwisch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Пд. выказванняў арабскіх пісьменнікаў і дзеячаў у біяграфіі Дарвіша на афіцыйнай сеціўнай пляцоўцы.
- ↑ Палесцінскі палітычны дзеяч Ханан Ашраві, працыт. у арт. CNN.
- ↑ На думку Клейбо, працыт. у арт. CNN.
Літаратура
- Біяграфія на афіцыйнай пляцоўцы. — mahmouddarwish.com Архівавана 13 верасня 2008.
- Poet who gave identity to Palestinians dies [CNN]. — CNN.com