Матэя Матэўскі
макед.: Матеја Матевски
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 сакавіка 1929(1929-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 2018(2018-06-06)[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, журналіст, літаратурны крытык, пісьменнік, тэатральны крытык
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Матэя Матэўскі (па-македонску Матеjа Матевски; 13 сакавіка 1929, Стамбул) — македонскі паэт , журналіст, тэатразнавец і перакладчык, акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.

Скончыў філасофскі факультэт універсітэта ў Скоп’е, працаваў рэдактарам на радыё, з 1967 года быў дырэктарам радыё і тэлевізіі ў Скоп'е.

Творчасць

Сваім першым паэтычным зборнікам «Дажджы» Матэя Матэўскі запачаткаваў новую эпоху ў македонскай лірыцы, якая да гэтага часу намагалася вызваліцца ад правінцыйнай закамплексаванасці, фальклорнага эпігонства і вычарпанага набору паэтычных сродкаў.

Галоўным чынам у зборніку «Ліпа» адчуваецца ўплыў Ф. Г. Лоркі, творы якога Матэўскі перакладаў. Адным з асноўных сімвалаў у творчасці Матэўскага з'яўляецца вада як стыхія жыцця, трава як стыхія непаддайнасці і дрэва, камень і корань як сімвалы трывалай лучнасці з роднай зямлёй. Адной з асноўных тэмаў яго творчасці з'яўляецца тэма вяртання ў свет дзяцінства, на радзіму, да прыроды. У вершах пераплятаецца рэфлексыйнасць з медытатыўнасцю, сюррэалістычныя метады і рамантыка.

Матэя Матэўскі займаецца таксама тэатральнай крытыкай.

Бібліяграфія

  • Дождови (1956, «Дажджы»)
  • Рамноденица (1963, «Раўнадзенства»)
  • Перуника (1976, «Касач»)
  • Круг (1977, «Кола»)
  • Липа (1980, «Ліпа»)
  • Раѓање на трагедиjата (1985, «Нараджэнне трагедыі»)
  • Внатрешен предел (2000, «Унутраны краявід»)

Зноскі

  1. Mateja Matevski // https://pantheon.world/profile/person/Mateja_Matevski Праверана 9 кастрычніка 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.