Матэрыялі́зм (ад лац. «materialis» — рэчыўны) — філасофскі светапогляд, у адпаведнасці з якім матэрыя як аб’ектыўная рэальнасць з'яўляецца анталагічна першасным пачаткам (прычынай, умовай, абмежаваннем) у сферы быцця, а ідэальнае (паняцці, воля, дух і таму падобнае) — другасным (вынікам, следствам). Матэрыялізм сцвярджае існаванне адзінай «абсалютнай» субстанцыі быцця — матэрыі; усе сутнасці ўтвораныя матэрыяй, а ідэальныя з'явы (у тым ліку, свядомасць) з'яўляюцца працэсамі ўзаемадзеяння матэрыяльных сутнасцей. Законы матэрыяльнага свету распаўсюджваюцца на ўвесь свет, у тым ліку на грамадства і чалавека.

Тэрмін «матэрыялізм» быў уведзены Готфрыдам Лейбніцам: словам «матэрыялісты» ён характарызаваў сваіх ідэйных праціўнікаў.

Гісторыя матэрыялізму

Развіццё матэрыялізму прасочваецца ў гісторыі сусветнай філасофскай думкі ад яе ўзнікнення і да сённяшняга дня.

Старажытная ўсходняя філасофія

Матэрыялістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне і ў гісторыі ўсходняй філасофіі (Кітай, Карэя, Японія, Індыя). Адным з першых прадстаўнікоў матэрыялізму ў Індыі быў Аджыта Кесакамбала. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, глыбокія гістарычныя карані мае матэрыялістычная традыцыя ў Кітаі. Відным прадстаўніком гэтай традыцыі з'яўляўся філосаф Ван Чун. Аб існаванні матэрыялістычнай традыцыі ў Японіі сведчыць і матэрыял па гісторыі японскай філасофскай думкі.

Антычны матэрыялізм

Уяўленні аб матэрыяльным пачатку свету з'явіліся ў Старажытнай Грэцыі каля VI ст. да н. э.

Першымі буйнымі філосафамі, што прапанавалі варыянты матэрыяльнай першакрыніцы свету, сталі, так званыя, мілецкія «фізікі» — Фалес (624—528 да н. э.), Анаксімандр (611—547 да н. э.) і Анаксімен (585—528 да н. э.). Яны меркавалі, што існуе некае першарэчыва, розныя спалучэнні і змяненні формаў якога ствараюць усе іншыя рэчывы. Вынікам для ўсіх рэчаў з'яўляецца вяртанне да першарэчыва. У Фалеса гэтай першаматэрыяй з'яўлялася вада, у Анаксімандра — некі «апейрон» як нявызначаная бяз'якасная матэрыя, у Анаксімена — паветра.

Анаксімен, Ідэй Гімерыйскі і Дыяген Апаланійскі меркавалі, што ўсё ўзнікае з паветра. Геракліт і Гіпас з Метапонта думалі, што ўсё ўзнікае з агню. Па меркаванні Энапіда Хіёскага, малодшага сучасніка Анаксагора, усё ўзнікае з агню і паветра.

У той жа час не ставілася пытанне аб першаснасці матэрыі або духу. Божаствы вызнаваліся за неад'емную частку сусвету, а душой маглі надзяляць любыя аб'екты.

Арыстоцель інтэрпрэтаваў вучэнні ранейшых філосафаў скрозь прызму ўласнага вучэння як перадбачыўшых вучэнне аб матэрыяльным «архэ» (пачатку) («Метафізіка» II 3—9, «Фізіка» I, 2 слл.). У адпаведнасці з гэтым разуменнем, тэрмін «архэ», які выкарыстоўваўся перыпатэтыкамі, і «архэ» іанічных філосафаў адрозніваюцца па ўкладзеным у яго сэнсе.

Найбольш паслядоўна праводзілі матэрыялістычную лінію кітайскі філосаф Ван Чун, індыйскія мысліцелі школы чарвакі, Леўкіп, Дэмакрыт, Эпікур і Лукрэцый Кар. Для антычнага ўяўлення аб матэрыяльным свеце, асабліва для Эпікура, характэрны акцэнт на асабістае самаўдасканальванне чалавека: вызваленне яго ад страху перад багамі, ад усіх жарсцей і набыццё здольнасці быць шчаслівым у любых абставінах.

Найбольш яскрава барацьба паміж матэрыялізмам і ідэалізмам у антычнай філасофіі выяўлялася як барацьба супрацьлеглых тэндэнцый, або ліній, Дэмакрыта і Платона.

Сярэдневякоўе

У сярэднія вякі ў Еўропе ва ўмовах дамінавання хрысціянскай філасофіі матэрыялістычныя погляды сышлі на другі план перад ідэалістычнай філасофіяй. Акрамя сацыяльных і рэлігійных прычын, гэтаму спрыялі таксама прычыны гнасеалагічнага характару. Матэрыялізм да эпохі сярэдневякоўя аказаўся няздольным высветліць адносіны мыслення да матэрыі, раскрыць паходжанне свядомасці. Афіцыйная царкоўная ідэалогія ў Заходняй Еўропе з вучэння Арыстоцеля запазычыла некаторыя рэакцыйныя ідэі і, у той жа момант, адмовілася ад некаторых прагрэсіўных.

У эпоху росквіту сярэдневякоўя, з XIXII стст. у еўрапейскай схаластыцы распалілася спрэчка паміж наміналізмам і рэалізмам, якая ў канцы XIII ст. часткова выйшла за межы ўласна схаластыкі. Так, брытанскі наміналіст Дунс Скот (12661308) задаваўся пытаннем, ці здольная матэрыя мысліць. Уільям Окам (12851349), развіваючы тэндэнцыю Дунса Скота, сцвярджаў, што толькі індывідуумы і ўяўляюць сабой сапраўдную, існуючую па-за суб'ектам, аб'ектыўную рэальнасць. Прыродазнавец Роджэр Бэкан (12141292) паспрабаваў замяніць схаластычную сілагістыку вопытным даследаваннем прыроды. Аднак ані Роджэр Бэкан, ані наміналісты не з'яўляліся матэрыялістамі ў сучасным сэнсе гэтага слова, бо мыслілі паняццямі і вобразамі ў межах ідэалістычных уяўленняў свайго часу, але яны сталі папярэднікамі для матэрыялістычных ідэй Новага часу.

У супрацьвагу Еўропе, у краінах арабскага Усходу, Сярэдняй Азіі і Закаўказзя ў працах усходніх мысліцеляў і каментатараў Арыстоцеля, напрыклад, Ібн Сіны, прысутнічаюць элементы матэрыялізму.

Матэрыялізм Новага часу

У XVXVI стст. у цэнтры ўвагі прыродазнаўства, якое імкліва развівалася, стала пытанне аб вопыце як адзінай крыніцы ведаў і адзіным крытэрыі іх слушнасці.

Раннія сістэмы матэрыялістычных поглядаў на свет у розных краінах неслі ў сабе значныя элементы матэрыялізму, у якіх яўна прасочваюцца некаторыя рысы антычнага матэрыялізму. Такі, напрыклад, матэрыялізм эпохі італьянскага Адраджэння XVXVI стст. у асобах Леанарда да Вінчы, Джардана Бруна і іншых.

У канцы XVXVI стст. матэрыялістычныя ідэі такіх прыродазнаўцаў, як Галілеа Галілей, Фрэнсіс Бэкан, Рэнэ Дэкарт, былі скіраваныя на вывучэнні рэальных (найперш механічных) здольнасцей і дачыненняў рэчаў прыроды і, адпаведна, супраць схаваных (або абсалютных) якасцей сяредневяковых схаластаў. Фрэнсіс Бэкан уяўляў матэрыю якасна шматаблічнай. Пазней гэтыя ўяўленні былі выцесненыя механістычнымі вучэннямі, у якіх матэрыя трактавалася абстрактна-механічна (Галілей) або абстрактна-геаметрычна (Томас Гобс).

У XVIII ст. адначасова з паглыбленнем метафізічных, механістычных уяўленняў аб матэрыі і руху ў асобных сістэмах матэрыялізму таго часу ўзніклі і ўзмацніліся імкненні пераадолець гэты разрыў: матэрыялісты спрабавалі разглядаць целы прыроды як тыя, што маюць унутраную актыўнасць, рух, хаця сам гэты рух трактаваўся як механічны. Такія, напрыклад, былі погляды ў картэзіянстве, у атамна-кінетычнай канцэпцыі М. В. Ламаносава, у ідэі Джона Толанда аб непадзельнасці матэрыі і руху, у дынамічным атамізме Руджара Бошкавіча і яго паслядоўніка Джозефа Прыстлі.

У сучасным сэнсе матэрыялізм зарадзіўся ў працах Томаса Гобса. Буйны росквіт матэрыялізму назіраўся ў эпоху французскага Асветніцтва (Ж. Ламетры, П. Гольбах, Д. Дзідро), але ў гэты перыяд застаўся механістычным і рэдукцыянісцкім (г. зн. схільнасцю адмаўляць спецыфіку складанага, абагульняючы ўсё да простага). Англійскую матэрыялістычную думку ў той час пазіцыянавалі такія мысліцелі, як Джон Толанд, Энтані Колінз, Дэвід Гартлі і Джозеф Прыстлі.

Дыялектыка як цэльнае вучэнне ўзнікла пазней на глебе нямецкага ідэалізму. У матэрыялістычных поглядах таго часу пераважалі метафізіка і механіцызм, аднак элементы дыялектыкі сустракаліся ўжо і ў Рэнэ Дэкарта, Дэні Дзідро, М. В. Ламаносава, Джозефа Прыстлі, Джона Толанда, Руджэра Бошкавіча і інш.

Галоўным кірункам развіцця матэрыялізму ў XIX ст. з'явілася ўзбагачэнне яго дыялектыкай. Дыялектыка найвышэйшага развіцця дасягнула на глебе ідэалізму ў філасофіі Гегеля. Па меры развіцця матэрыялізму аб'ектыўна ўзнікла задача злучэння дыялектыкі з матэрыялізмам. Гэты працэс пачаўся ў XIX ст., але не быў даведзены да канца прадстаўнікамі расійскага матэрыялізму: А. І. Герцэнам, В. Р. Бялінскім, М. А. Дабралюбавым, М. Г. Чарнышэўскім, якія, працягваючы матэрыялістычныя ідэі М. В. Ламаносава і А. М. Радзішчава, зрабілі спробу злучыць матэрыялізм з дыялектыкай Гегеля. Вялікі крок наперад на гэтым шляху зрабіў нямецкі філосаф Людвіг Феербах, калі адкінуў абсалютную ідэю Гегеля, якая грала ў гегелеўскай сістэме ролю «тварца ўсяго існага». Аднак разам з абсалютным матэрыялізмам ён адкінуў і дыялектыку.

Вызначаючы ўплыў на еўрапейскую філасофію матэрыялізм набыў у XIX ст. (К. Маркс, Ф. Энгельс, Л. А. Феербах, Д. Ф. Штраус, Я. Молешот, К. Фохт, Л. Бюхнер, Э. Гекель, Я. Дзюрынг).

Дыялектычны матэрыялізм

Задачу злучэння матэрыялізму з дыялектыкай упершыню вырашылі Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс. Асноўнымі крыніцамі дыялектычнага матэрыялізму паслужылі гегелеўская дыялектыка і французскі матэрыялізм XVIII ст. праз матэрыялізм Феербаха. Такі падыход Маркса дазволіў сістэматызаваць гісторыка-філасофскі матэрыял, які ўжо меўся ў практыцы, перавесці дыялектыку на базу матэрыялізму і надаць матэрыялістычнаму светапогляду форму цэласнага вучэння.

Аб'яднанне матэрыялізму і дыялектыкі ў марксісцкай філасофіі ў XIX ст. пакінула вельмі моцны ўплыў на філасофію XIX—XX стст. Адным з заўважных бакоў такога змянення ў гісторыі філасофскай думкі стала распаўсюджванне матэрыялістычных поглядаў на гісторыю развіцця грамадства, што атрымалі назву гістарычнага матэрыялізму.

Гістарычны матэрыялізм

У адпаведнасці з пануючымі ідэалістычнымі ўяўленнямі, прынята было лічыць, што ход гісторыі абумоўлены толькі суб'ектыўнай воляй і ўчынкамі лідараў і не мае асобнай самастойнай аб'ектыўнай накіраванасці. Так, Гегель у сваёй працы «Філасофія гісторыі» зрабіў здагадку, што ў аснове гістарычнага працэсу ляжыць найвышэйшая ідэя, што развіваецца самастойна, ідэальны пачатак, сусветная душа, якая становіцца аб'ектыўнай неабходнасцю для ўсіх астатніх. Маркс, развіваючы дыялектыку Гегеля, зрабіў здагадку, што прычынай і рухаючай сілай гістарычнага развіцця з'яўляюцца ўнутраныя супярэчнасці ў вытворчай сферы, якія з развіццём грамадства набываюць форму класавай барацьбы. Па меркаванні Маркса, гэта прычына аб'ектыўная і не так моцна залежыць ад канкрэтных людзей, што ўдзельнічаюць у гістарычных працэсах, як мяркуюць прыхільнікі ідэалізму.

У адпаведнасці з матэрыялістычнай дыялектыкай самога Маркса, вытворчыя адносіны вызначаюцца ўзроўнем развіцця вытворчых сіл. На падставе гэтага Маркс прапанаваў сваю версію перыядызацыі гісторыі, сцвярджаючы, што развіццё чалавечага грамадства праходзіць праз 5, так званых, «грамадска-эканамічных фармацый». У сваіх позніх працах да раней прапанаваных фармацый Маркс дадаў яшчэ 3 новыя «спосабы вытворчасці»: «антычны», «германскі» і «азіяцкі».

Далейшае развіццё дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму ў канцы XIX — пачатку XX стст. было звязана з працамі У. І. Леніна. З улікам назапашаных да гэтага часу натуральных ведаў Ленін даў сваё вызначэнне матэрыі — «…філасофская катэгорыя для пазначэння аб'ектыўнай рэальнасці, якая дадзена чалавеку ў адчуваннях яго, якая капіруецца, фатаграфуецца, адлюстроўваецца нашымі адчуваннямі, існуючы незалежна ад іх».

Сучасныя тэорыі

У XX ст. у заходняй філасофіі матэрыялізм развіваўся пераважна як механістычны, але ў шэрага заходніх філосафаў-матэрыялістаў захоўваўся інтарэс і да дыялектыкі.

Да матэрыялізму часта адносяць натуралізм, бо ён не адводзіць чалавеку асаблівага месца ў прыродзе; эмпірызм, які расцэньвае як рэальнае толькі тое, што можа быць праверана толькі праз прыродазнаўчанавуковыя метады; неапазітывізм, які ад пачатку адмаўляе тлумачэнне духоўна-душэўнай сутнасці спраў. Аднак пазітывізм і неапазітывізм матэрыялізмам усё жа назваць нельга, бо абедзве філасофскія канцэпцыі адхіляюць саму пастаноўку пытання аб самастойным існаванні якога-ніякога быцця па-за мысленнем суб'екта, які пазнае; лічыць магчымым толькі аналіз адчуванняў і мовы, што іх сістэматызуе. Часткова матэрыялістычная таксама філасофія Бертрана Расела і яго школы: хаця Расел і адмаўляе паняцце субстанцыі, мысленне ён вызнае за клас падзей у мозгу чалавека.

У сучаснай філасофіі канца XX і пачатку XXI стст. матэрыялізм прадстаўлены філасофскім кірункам «анталагічнай філасофіі», відным прадстаўніком якога з'яўляецца амерыканскі філосаф Бары Сміт. Філасофскі матэрыялізм менавіта таму можна назваць самастойным кірункам філасофіі, што ён вырашае шэраг праблем, пастаноўка якіх выключаецца іншымі кірункамі філасофскага пазнання.

Яшчэ адной, у некаторым сэнсе працягваючай і пашыраючай матэрыялістычнае ўяўленне, канцэпцыяй можна назваць прынцып семантычнага экстэрналізму, у якім змест выказвання тлумачыцца як «знешне абумоўлены».

Элімінатывізм як разнавіднасць матэрыялізму крытычна ставіцца да паняційнага апарату сучасных навуковых уяўленняў аб псіхічных працэсах. Прадстаўнікі элімінатывізму мяркуюць, што псіхалагічныя канцэпцыі, уяўленні аб свядомасці і адпаведны катэгарыяльны апарат патрабуюць замены новым падыходам, які аперуе паняццем нейронных узаемадзеянняў галаўнога мозга. Катэгорыі «жаданне», «матыў», «вера», «разуменне» павінны знікнуць з апісанняў псіхічных працэсаў, як зніклі ў свой час паняцці флагістону, цеплароду, віталізму. Элімінатывізм развіваўся ў працах Пола Чорчленда і Патрыцыі Чорчленд, Дэніеля Дэнета.

Літаратура

  • Аникеев Н. П. О материалистических традициях в индийской философии. М., 1965. — 260 с.
  • Гулыга А. В. Из истории немецкого материализма. М., 1962.
  • Деборин А. М. Очерки по истории материализма XVII—XVIII вв. М.-Л., 1930. — 300 с.
  • История философии: Запад — Россия — Восток / Под ред. Н. В. Мотрошиловой. — Т. 1 — 4. — М.
  • История философии в кратком изложении. М., 1991. (Перевод с чеш.)
  • Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Кессиди Ф. Х. Гераклит и диалектический материализм // Философия и общество. 2009. № 4. С. 64—73.
  • Комарова В. Я. Становление философского материализма в Древней Греции. Л., 1975.
  • Ланге Ф. А. История материализма и критика его значения в настоящее время: история материализма до Канта. 3-е изд. М., 2009.
  • Ланге Ф. А. История материализма и критика его значения в настоящее время: история материализма после Канта. 3-е изд. М., 2010.
  • Левин Г. Д. Материализм
  • Максимов А. А. Очерки по истории борьбы за материализм в русском естествознании. М., 1947.
  • Маркс К., Энгельс Ф., Ленин В. И. О диалектическом и историческом материализме
  • Материализм // Философский словарь / Под ред. И. Т. Фролова. — 4-е изд. - М.: Политиздат, 1981. — 445 с.
  • Материалисты Древней Греции. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1955.
  • Нагата Х. История японского материализма. М. Мысль. 1990. 333 с. ISBN 5-244-00382-8
  • Маниковский — Меотида. М. : Большая Российская энциклопедия, 2011. — 768 с. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-353-8.
  • Радлов Э. Л. Материализм // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  • Радуль-Затуловский Я. Б.Из истории материалистических идей в Японии. М., 1972. — 290 с.
  • Рассел Б. История западной философии. В 3-х кн. Любое изд.
  • Реале Дж., Антисери Д. Западная философия от истоков до наших дней. — Т. 1 — 4. — СПб.
  • Семёнов Ю. И. «Философия истории» // «Современные тетради», 2003 — крупнейшая теоретическая работа в области исторического материализма
  • Семёнов Ю. И. «Диалектический (прагмо-диалектический) материализм: его место в истории философской мысли и современное значение»
  • Тимошенко В. Е. Материализм Демокрита. М., 1959. — 96 с.
  • Уткина Н. Ф. Естественнонаучный материализм в России XVIII века. М., 1971.
  • Хиншун Я. Материалистическая мысль в древнем Китае. М., 1984. — 181 с.
  • Gupta, Uma. Materialism in the Vedas. New Delhi, 1987. — ISBN 81-7054-038-0
  • The Waning of Materialism (англ.). — 1 edition. Oxford University Press, 2010. — xxxi, 490 p. — ISBN 978-0-19-955619-9.
  • Buchner, L. (1920). Force and Matter. New York, Peter Eckler Publishing Co.
  • Churchland, Paul (1981). Eliminative Materialism and the Propositional Attitudes. The Philosophy of Science. Boyd, Richard; P. Gasper; J. D. Trout. Cambridge, Massachusetts, MIT Press.
  • Field, Hartry H. (1981). "Mental representation". In Block, Ned Joel (рэд.). Readings in Philosophy of Psychology. Vol. 2. Taylor & Francis. ISBN 9780416746006.
  • Flanagan, Owen J. (1991). Science of the Mind 2e. MIT Press. ISBN 978-0-262-56056-6. Праверана 19 December 2012.
  • Fodor, J.A. (1974). "Special Sciences", Synthese, Vol. 28.
  • Gunasekara, Victor A. (2001). "Buddhism and the Modern World". Basic Buddhism: A Modern Introduction to the Buddha's Teaching". 18 January 2008
  • Kim, J. (1994) Multiple Realization and the Metaphysics of Reduction, Philosophy and Phenomenological Research, Vol. 52.
  • Julien Offray de La Mettrie (1748). L'Homme Machine (Man a Machine)
  • Lange, Friedrich A. (1925) The History of Materialism. New York, Harcourt, Brace, & Co.
  • Moser, Paul K.; Trout, J. D. (1995). Contemporary Materialism: A Reader. Psychology Press. ISBN 978-0-415-10863-8. Праверана 19 December 2012.
  • Priest, Stephen (1991). Theories of the Mind. London: Penguin Books. ISBN 0-14-013069-1. Alternative ISBN 978-0-14-013069-0
  • Schopenhauer, Arthur (1969). The World as Will and Representation. New York, Dover Publications, Inc.
  • Seidner, Stanley S. (10 June 2009). "A Trojan Horse: Logotherapeutic Transcendence and its Secular Implications for Theology" Архівавана 1 мая 2011.. Mater Dei Institute
  • Turner, MS (5 January 2007). "Quarks and the Cosmos". Science. 315 (5808): 59–61. Bibcode:2007Sci...315...59T. doi:10.1126/science.1136276. PMID 17204637. S2CID 30977763.
  • Vitzthum, Richard C. (1995) Materialism: An Affirmative History and Definition. Amherst, New York, Prometheus Books.
  • Philippe Sollers, Sur le matérialisme, 1974 ; voir sur pileface.com
  • Georg Klaus, Manfred Buhr (Hrsg.): Philosophisches Wörterbuch. 2 Bände. 12. gegenüber der 10, neuerarbeitete und durchgesehene Auflage, VEB Bibliographisches Institut, Leipzig 1976.
  • Mario Bunge, Martin Mahner: Über die Natur der Dinge. Materialismus und Wissenschaft. Hirzel-Verlag, Stuttgart 2004.
  • Eduard Jan Dijksterhuis: Die Mechanisierung des Weltbildes. Springer, Berlin / Heidelberg / New York 1956. (Neuauflage: 1983, ISBN 3-540-02003-9).
  • Terry Eagleton: Materialismus. Die Welt erfassen und verändern. Promedia, Wien 2018, ISBN 978-3-85371-433-1.
  • Frederic Gregory: Scientific Materialism in Nineteenth Century Germany. D. Reidel, Dordrecht 1977.
  • Friedrich Albert Lange: Geschichte des Materialismus und Kritik seiner Bedeutung in der Gegenwart. 2 Bände, Suhrkamp, Frankfurt am Main 1974.
  • Margarete J. Osler: Mechanical Philosophy. In: New Dictionary of the History of Ideas. 1389–1392.
  • M. Overmann: Der Ursprung des französischen Materialismus. Die Kontinuität materialistischen Denkens von der Antike bis zur Aufklärung. Peter Lang, Frankfurt 1993.
  • Annette Wittkau-Horgby: Materialismus. Entstehung und Wirkung in den Wissenschaften des 19. Jahrhunderts. Vandenhoeck & Ruprecht, Göttingen 1998.
  • Martin Küpper: Materialismus, PapyRossa Verlag, Köln 2017, ISBN 978-3-89438-639-9.
  • Miguel Espinoza, La matière éternelle et ses harmonies éphémères, L’Harmattan París, 2017 ISBN 978-2-343-13798-8

Гл. таксама

  • Атамістычны матэрыялізм
  • Ідэалізм
  • Прыродазнаўчанавуковы матэрыялізм
  • Кагнітывістыка
  • Матэрыялістычная эстэтыка
  • Натурфіласофія
  • Дыялектычная логіка
  • Постматэрыялізм
  • Вульгарны матэрыялізм
  • Марксізм
  • Марксізм-ленінізм
  • Пытанне існавання Бога
  • Рэдукцыянізм
  • Фізікалізм
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.