Матачнае малачко — падобная на смятану маса белага колеру, мае востры пякуча-кіслы смак, выдзяляецца глотачнымі залозамі маладых пчол.
Пчолы кормяць ім лічынкі матак пяць дзён, а лічынкі рабочых пчол і трутняў — тры дні. Дарослая пчаліная матка на працягу ўсяго жыцця вясной і летам, калі адкладае яйцы, таксама жывіцца матачным малачком, якім яе забяспечваюць маладыя пчолы-карміцелькі. У састаў матачнага малачка ўваходзяць вада, бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, амінакіслоты і іншыя рэчывы.
У медыцыне матачнае малачко выкарыстоўваюць для вытворчасці прэпарату апілак, які ў парфумнай прамысловасці ідзе на прыгатаванне розных мазяў.
Літаратура
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.