Мастэрс 2017
Фота
Сезон 2016/2017
Тэрміны 15–22 студзеня 2017
Арэна «Аляксандра-палац»
Горад Лондан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Dafabet
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £600,000
Прызавыя пераможцы £200,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фіналіст Сцяг Англіі Джо Пэры
Лік 10:7
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць фрэймаў 147
Колькасць соценных серый 26
Найвышэйшая серыя 141 (Марка Фу)
←2016Мастэрс2018→
Снукерны сезон 2016/2017
←Адкрыты чэмпіянат Шатландыі German Masters→

Ма́стэрс 2017 (англ.: Masters 2017, таксама вядомы як Dafabet Masters 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 па 22 студзеня 2017 года ў «Аляксандра-палацы» ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2016/2017. Турнір стаў 43-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія Dafabet у чацвёрты раз запар спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.

У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які абараніў свой тытул і здабыў рэкордную сёмую перамогу на турніры Мастэрс. На шляху да перамогі ён перайграў Ляна Вэньбо (6:5), Ніла Робертсана ў чвэрцьфінале (6:3), Марка Фу ў паўфінальным матчы (6:4) і Джо Пэры ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы англічанін выйграў 61-ы прафесійны турнір і 17-ы турнір Трайной кароны ў кар'еры, а таксама першы прафесійны турнір за 11 месяцаў (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Уэльса ў лютым 2016 года). Апроч таго, О'Саліван стаў першым снукерыстам з 2002 года, якому ўдалося абараніць тытул найбуйнейшага запрашальнага спаборніцтва (у 2001 і 2002 гадах пераможцам мастэрс станавіўся Пол Хантэр).

Турнір

«Аляксандра-палац» — месца правядзення Мастэрс.

Мастэрс 2017 года стаў 43-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2017 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-туру, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2016/2017.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошы

У 2017 годзе анлайн-сэрвіс Dafabet у чацвёрты раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2016 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,750,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£850,000), а таксама чэмпіянату Кітая (£650,000) перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2016/2017.

Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 склаў £170,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету 2017 года, які стаў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £375,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2015/2016. Першы прыз чэмпіянату Кітая 2016 года таксама быў роўны £200,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £200000
Фіналіст £90000
Паўфіналісты £50000
Чвэрцьфіналісты £25000
1/8 фіналу £12500
Найвышэйшы брэйк £10000
Агульны прызавы фонд£600000

Фармат турніру

На Мастэрс 2016 прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу. У першым раўндзе сышліся 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы снукерыстаў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва праходзілі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

СтадыяТэрміныКФНДП
1/8 фіналу15—18 студзеня116
1/4 фіналу19—20 студзеня116
1/2 фіналу21 студзеня116
Фінал22 студзеня1910

Удзельнікі

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афіцыйнага рэйтынгу на 5 снежня 2016 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2016 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О’Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі.

Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 23-і раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2017 года. Марк Уільямс прымаў удзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 19-ы раз, а Шон Мёрфі і Дзін Цзюньхуэй — у 13-ы раз.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо ў 23-і раз запар. Такім чынам, ён абышоў вынік шасціразовага чэмпіёна Стывена Хендры, які ўдзельнічаў на 22-х турнірах запар з 1989 па 2011 гады. Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

У 2017 годзе на Мастэрс, на якім дагэтуль прымалі ўдзел усяго 84 снукерысты з самога заснавання, дэбютантам стаў Кайрэн Уілсан.

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (6 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016), які, разам са Стывенам Хендры быў рэкардсменам па колькасці тытулаў спаборніцтва. У выпадку перамогі О'Саліван меў магчымасць стаць аднаасобным лідарам па колькасці тытулаў Мастэрс. Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ шэсць удзельнікаў турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Марк Уільямс (2 тытулы: 1998, 2003), Шон Мёрфі (2015), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2017 года стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу, Джону Хігінсу і Роні О’Салівану ў часе турніру было па 41 году, а Сцюарту Бінэму — 40. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2017 года, стаў 25-гадовы дэбютант Кайрэн Уілсан. Джаду Трампу было 27 гадоў, а кітайцам Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


ПР[у 1]ГулецДНДэбютНайлепшы вынікАСМВПФВФПФ50+[у 2]100+[у 2]НБ[у 2]Ф/50+[у 2]Ф/100+[у 2]ПГ (£)[у 3]
113Сцяг Англіі Роні О’Саліван05.12.19751994Перамога (1995, 2005,
2007, 2009, 2014, 2016)
2263471674.6%63437625859.31%278621432.2810.231510000
21Сцяг Англіі Марк Сэлбі19.06.19832008Перамога (2008, 2010, 2013)92620676.92%28215812456.03%112231412.5212.26712500
32Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм21.05.19762006Паўфінал (2016)7103730%96435344.79%2211204.3696111000
43Сцяг Шатландыі Джон Хігінс18.05.19751995Перамога (1999, 2006)2245252055.56%43322920452.89%141271403.0716.04749500
54Сцяг Англіі Джад Трамп20.08.19892009Паўфінал (2012, 2016)6115645.45%106515548.11%40141402.657.57128500
66Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй01.04.19872004Перамога (2011)1224131154.17%22912010952.4%93191472.4612.05344000
75Сцяг Англіі Шон Мёрфі10.08.19822001Перамога (2015)1227161159.26%26414012453.03%91201392.913.2486500
87Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан11.02.19822004Перамога (2012)1125151060%24412911552.87%90261402.719.38460000
99Сцяг Англіі Джо Пэры13.08.19742003Чвэрцьфінал (2015)891811.11%80295136.25%1741064.7120114750
1010Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален22.02.19862009Паўфінал (2011, 2015)8179852.94%163857852.15%53111383.0814.82184500
1112Сцяг Англіі Бары Хокінс23.04.19792007Фінал (2016)693633.33%84354941.67%2461323.514138000
1211Сцяг Кітая Лян Вэньбо05.03.198720161/8 фіналу (2016)11010%104640%30883.3312500
1314Сцяг Англіі Алістэр Картэр25.07.19792000Чвэрцьфінал (2009, 2015)9134930.77%110456540.91%2841303.9327.5134000
148Сцяг Ганконга Марка Фу08.01.19782000Фінал (2011)101881044.44%162729044.44%47121473.4513.5222000
1515Сцяг Уэльса Марк Уільямс21.03.19751995Перамога (1998, 2003)1840241660%39121417754.73%110191333.5520.58723000
1616Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан23.12.1991201700000000
  1. У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 19 снежня 2016 года пасля адкрытага чэмпіянату Шатландыі. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 5 снежня 2016 года пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі.
  2. 1 2 3 4 5 Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  3. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.

Рэферы

Адзін з суддзяў турніру Ян Верхаас.

На матчах Мастэрс 2017 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

РэферыМатчы, якія абслугоўваў
Сцяг Уэльса Пол КольерФінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу
Сцяг Мальты Тэры КамільерыПаўфінал, 2 чвэрцьфіналы і 2 матчы 1/8 фіналу
Сцяг Нідэрландаў Ян ВерхаасПаўфінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоў

Мастэрс 2017 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 15 студзеня па нядзелю 22 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у чвэрцьфінальнай стадыі чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі) і дня тыдня (квіткі на матчы першага раўнда, якія праходзілі ў нядзелю, каштавалі даражэй, чым квіткі на матчы гэтай жа стадыі, якія праходзілі ў іншыя дні). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £16 да £21, на чвэрцьфіналы — ад £21 да £26, на паўфіналы — £41, на фінальны паядынак — £46. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £21 да £31, на чвэрцьфіналы — £41, на паўфіналы — £71, на фінальны паядынак — £76[1].

ДатаДзень тыдняСтадыяСесія (пачатак сесіі[кк 1])Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесіюКвіткі на абедзве сесіі
15 студзеняНядзеля1/8 фіналуДзённая сесія (13.00)£21£31
Вячэрняя сесія (19.00)£21
16 студзеняПанядзелак1/8 фіналуДзённая сесія (13.00)£16£21
Вячэрняя сесія (19.00)£16
17 студзеняАўторак1/8 фіналуДзённая сесія (13.00)£16£21
Вячэрняя сесія (19.00)£16
18 студзеняСерада1/8 фіналуДзённая сесія (13.00)£16£21
Вячэрняя сесія (19.00)£16
19 студзеняЧацверЧвэрцьфіналыДзённая сесія (13.00)£21£41
Вячэрняя сесія (19.00)£26
20 студзеняПятніцаЧвэрцьфіналыДзённая сесія (13.00)£21£41
Вячэрняя сесія (19.00)£26
21 студзеняСуботаПаўфіналыДзённая сесія (13.00)£41£71
Вячэрняя сесія (19.00)£41
22 студзеняНядзеляФіналДзённая сесія (13.00)£46£76
Вячэрняя сесія (19.00)£46

Апроч таго, на чатыры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «PLATINUM» (£160 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£100-£200 — чвэрцьфіналы, £125-£235 — паўфіналы, £135 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзенні з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[1].

VIP
PLATINUM
Першая сесія — VIP, другая — PLATINUM
ДатаДзень тыдняСтадыяСесія (пачатак сесіі[кк 1])Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесіюКвіткі на абедзве сесіі
19 студзеняЧацверЧвэрцьфіналыДзённая сесія (13.00)£100£200
Вячэрняя сесія (19.00)£110
20 студзеняПятніцаЧвэрцьфіналыДзённая сесія (13.00)£100£200
Вячэрняя сесія (19.00)£110
21 студзеняСуботаПаўфіналыДзённая сесія (13.00)£125£235
Вячэрняя сесія (19.00)£125
22 студзеняНядзеляФіналДзённая сесія (13.00)£135£270
Вячэрняя сесія (19.00)£160
  1. 1 2 Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).

Ход турніру

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                     
1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6  
12  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5  
  1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6  
 
  8  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 3  
8  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6
13  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 3  
  1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 6  
  14  Сцяг Ганконга Марка Фу 4  
5  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
14  Сцяг Ганконга Марка Фу 6  
  14  Сцяг Ганконга Марка Фу 6
 
  10  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2  
4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
10  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 6  
  1  Сцяг Англіі Роні О’Саліван 10
  9  Сцяг Англіі Джо Пэры 7
3  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1  
9  Сцяг Англіі Джо Пэры 6  
  9  Сцяг Англіі Джо Пэры 6
 
  6  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 1  
6  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 6
16  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 3  
  9  Сцяг Англіі Джо Пэры 6
  11  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
7  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1  
11  Сцяг Англіі Бары Хокінс 6  
  11  Сцяг Англіі Бары Хокінс 6
 
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3  
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6
15  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Пол Кольер.
Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 22 студзеня 2017.
Роні О’Саліван (1)
Сцяг Англіі Англія
10:7 Джо Пэры (9)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 24:79 (72), 16:101 (53), 86:27 (58), 31:90 (74), 0:115 (115), 67:40, 61:21, 81:23 (55)
Вячэрняя сесія: 51:14, 124:4 (56, 68), 67:12, 108:15 (85), 1:117 (117), 1:92 (92), 130:0 (112), 1:106 (53), 59:39
112 Найвышэйшы брэйк 117
1 Соценныя брэйкі 2
6 Брэйкі 50+ 7

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец50+100+50-100Усе брэйкі 50+
Сцяг Ганконга Марка Фу17611141, 140, 130, 110, 110, 102; 97, 89, 88, 83, 83, 80, 74, 65, 64, 58, 56
Сцяг Англіі Марк Сэлбі734139, 109, 101; 89, 76, 71, 62
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм110132
Сцяг Англіі Джо Пэры17512127, 117, 116, 115, 107; 92, 77, 76, 74, 72, 70, 63, 62, 57, 55, 53, 53
Сцяг Англіі Роні О’Саліван21318122, 121, 112; 95, 89, 85, 82, 80, 69, 68, 68, 63, 63, 58, 56, 55, 55, 55, 55, 54, 51
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй615120; 73, 65, 65, 54, 50
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан817117; 85, 78, 74, 73, 69, 62, 59
Сцяг Англіі Джад Трамп624112, 102; 87, 79, 67, 53
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс413111; 77, 67, 54
Сцяг Кітая Лян Вэньбо413109; 83, 65, 50
Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан110106
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален615104; 81, 70, 67, 54, 51
Сцяг Англіі Алістэр Картэр30393, 83, 73
Сцяг Англіі Бары Хокінс1201289, 85, 79, 77, 63, 62, 60, 58, 58, 53, 51, 50
Сцяг Уэльса Марк Уільямс40465, 58, 53, 50
Сцяг Англіі Шон Мёрфі10160
Увогуле1182692Найвышэйшы брэйк: 141 (Марка Фу)

Статыстыка турніру

Статыстыка гульцоў

ГулецАпошні матчМВПФВФПФ50+100+НБФ/50+Ф/100+ПГ (£)
Сцяг Англіі Роні О’СаліванФінал: Сцяг Англіі Джо Пэры 10:744047281959.57%2131222.2415.67200000
Сцяг Англіі Джо ПэрыФінал: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 7:1043142251759.52%1751272.478.490000
Сцяг Англіі Бары Хокінс1/2 фіналу: Сцяг Англіі Джо Пэры 5:632127171062.96%120892.2550000
Сцяг Ганконга Марка Фу1/2 фіналу: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 4:632129161355.17%1761411.714.8350000
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан1/4 фіналу: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 3:6211189950%811172.251825000
Сцяг Англіі Марк Сэлбі1/4 фіналу: Сцяг Англіі Бары Хокінс 3:62112091145%731392.866.6725000
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй1/4 фіналу: Сцяг Англіі Джо Пэры 1:6211167943.75%611202.671625000
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален1/4 фіналу: Сцяг Ганконга Марка Фу 2:62111981142.11%611043.171925000
Сцяг Англіі Джад Трамп1/8 фіналу: Сцяг Ганконга Марка Фу 5:6101115645.45%621121.835.512500
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс1/8 фіналу: Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5:6101115645.45%411112.751112500
Сцяг Кітая Лян Вэньбо1/8 фіналу: Сцяг Англіі Роні О’Саліван 5:6101115645.45%411092.751112500
Сцяг Уэльса Марк Уільямс1/8 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5:6101115645.45%40652.7512500
Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан1/8 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 3:610193633.33%111069912500
Сцяг Англіі Алістэр Картэр1/8 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 3:610193633.33%3093312500
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм1/8 фіналу: Сцяг Англіі Джо Пэры 1:610171614.29%111327712500
Сцяг Англіі Шон Мёрфі1/8 фіналу: Сцяг Англіі Бары Хокінс 1:610171614.29%1060712500

Статыстыка паводле краін

Краіна1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
Сцяг Англіі Англія9 удзельнікаў (56.25%)4 удзельнікі (50%)3 удзельнікі (75%)2 удзельнікі (100%)
4 перамогі – 5 паразаў (-5)3 перамогі – 1 параза (+8)2 перамогі – 1 параза (+2)1 перамога – 1 параза (0)
Пэры (6:1)
Хокінс (6:1)
О'Саліван (6:5)
Сэлбі (6:5)
Трамп (5:6)
Картэр (3:6)
Уілсан (3:6)
Бінэм (1:6)
Мёрфі (1:6)
Пэры (6:1)
О'Саліван (6:3)
Хокінс (6:3)
Сэлбі (3:6)О'Саліван (6:4)
Пэры (6:5)
Хокінс (5:6)О'Саліван (10:7)Пэры (7:10)
Сцяг Ганконга Ганконг1 удзельнік (6.25%)1 удзельнік (12.5%)1 удзельнік (25%)
1 перамога – 0 паразаў (+1)1 перамога – 0 паразаў (+4)0 перамог – 1 параза (-2)
Фу (6:5)Фу (6:2)Фу (4:6)
Сцяг Кітая Кітай2 удзельнікі (12.5%)1 удзельнік (12.5%)
1 перамога – 1 параза (+2)1 перамога – 0 паразаў (-5)
Дзін (6:3)Лян (5:6)Дзін (1:6)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія1 удзельнік (6.25%)1 удзельнік (12.5%)
1 перамога – 1 параза (+3)1 перамога – 0 паразаў (-3)
Робертсан (6:3)Робертсан (3:6)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя1 удзельнік (6.25%)1 удзельнік (12.5%)
1 перамога – 1 параза (+1)1 перамога – 0 паразаў (-4)
Ален (6:5)Ален (2:6)
Сцяг Шатландыі Шатландыя1 удзельнік (6.25%)
0 перамог – 1 параза (-1)
Хігінс (5:6)
Сцяг Уэльса Уэльс1 удзельнік (6.25%)
0 перамог – 1 параза (-1)
Уільямс (5:6)

Агульная статыстыка

1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФіналУвогуле
Колькасць гульцоў16842 16
Колькасць матчаў8421 15
Колькасць фрэймаў76 (88)33 (44)21 (22)17 (19) 147 (173)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы9.58.2510.517
Самая буйная перамога6:1 (2)6:1 (1)6:4 (1)10:7 (1) 6:1 (3)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі4010 5
Колькасць брэйкаў 50+62251813 118
Колькасць соценных брэйкаў17333 26
Найвышэйшы брэйк139 (Сэлбі)140 (Фу)141 (Фу)117 (Пэры) 141 (Фу)
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы7.756.25913
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы2.130.751.53
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+)1.231.321.171.31 1.25
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+)4.471175.67 5.65

Крыніцы

  1. 1 2 PROVISIONAL FORMAT OF PLAY (англ.) (PDF). World Snooker. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2017.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.