Мастэрс 1979 | |
Сезон | 1978/1979 |
---|---|
Тэрміны | 22 — 26 студзеня 1979 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £6,000 |
Прызавыя пераможцы | £3,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 8:4 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 10 |
Колькасць матчаў | 9 |
Колькасць соценных серый | 2 |
Найвышэйшая серыя | 132 (Алекс Хігінс) |
←1978 ● Мастэрс ● 1980→ |
Мастэрс 1979 (англ.: Masters 1979, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1979 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 22 па 26 студзеня 1979 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў пятым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £6,000, з якіх £3,000 атрымаў пераможца.
У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў, 7 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Шэсць гульцоў (з якіх 4 - лідары сусветнага рэйтынгу) пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе.
Уладальнікам тытула стаў Пэры Мэнс з Паўднёвай Афрыкі. У фінале ён перашкодзіў Алексу Хігінсу абараніць свой тытул, выйграўшы з лікам 8:4.