Мастоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мастоўскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Масты Правыя |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 3 046 |
Плошча | 244,57 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Масто́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Масты Правыя.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Масты 2-я. У склад сельсавета ўвайшлі 11 вёсак (4735 жыхароў). З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Занёманскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Зарудаўеўскага сельсавета перададзена вёска Ляда, а ў склад Мікелеўшчынскага сельсавета перададзена вёска Дашкаўцы[2]. 5 мая 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Масты Правыя. 28 мая 2001 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малькавіцкага сельсавета. 28 жніўня 2013 года далучана тэрыторыя скасаванага Мікелеўшчынскага сельсавета (аграгарадок Мікелеўшчына, вёскі Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Цельмукі, Шэўчыкі) і частка скасаванага Зарудаўеўскага сельсавета (вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Ляда, Рыбакі)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3046 чалавек[4], з іх 59,2 % — беларусы, 35,2 % — палякі, 4,0 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.