Вёска
± | ||||||||||||||||
Мастаўля́ны (польск.: Mostowlany) — вёска ў Польшчы, на левым беразе ракі Свіслач, на мяжы з Беларуссю. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, частка вясковай гміны Грудак. Размешчана за 5 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Зубкі, за 8 км на поўдзень ад шашы 65.
Гісторыя
З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Мастаўлянскага сельсавета Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзена ПНР[2].
Насельніцтва
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года пражывала тут 52 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[3]
Славутасці
- Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909).
- Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст).
- Помнік Кастусю Каліноўскаму. Падпісы на помніку выкананы па-польску і па-беларуску лацінкай.
- Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага
- Капліца на могілках
Вядомыя асобы
- Віктар Отан Каліноўскі (1833—1862) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
- Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — нацыянальны герой Беларусі, Літвы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў
Заўвагі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702042-0029191?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (польск.). Праверана 15 чэрвеня 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мастаўляны (Падляскае ваяводства)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.