«Мастацтва»
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Галоўны рэдактар Міхаіл Фёдаравіч Раманюк, Яўген Міхайлавіч Сахута, Аляксей Дудараў, Вадзім Аляксеевіч Салееў і Мікола Гіль
Заснавана 1983
Мова беларуская
Галоўны офіс
Вэб-сайт kimpress.by/mastactva

«Маста́цтва» — штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс па пытаннях мастацтва. Асвятляе праблемы эстэтыкі і тэорыі мастацтва, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно і тэлебачання, музыкі, дызайна, народнага мастацтва[1].

Гісторыя

Выдаецца са студзеня 1983 года ў Мінску на беларускай мове (да 1992 года пад назвай «Мастацтва Беларусі»)[2]. З 2002 года з’яўляецца часткай рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Культура і мастацтва», куды ўваходзіць разам з газетай «Культура».

Сучаснасць

Заснавальнік — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Наклад (на сярэдзіну 2012 года) – каля 2 тысячы асобнікаў.

Рэдакцыйная калегія: Таццяна Арлова, Гаўрыла Вашчанка, Вольга Дадзіёмава, Міхась Дрынеўскі, Інеса Душкевіч, Валерый Жук, Уладзімір Рылатка, Рычард Смольскі, Уладзімір Тоўсцік, Аляксандр Яфрэмаў.

Галоўныя рэдактары

Крыніцы

  1. Анатоль Смольскі. «Мастацтва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1999. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 93.
  2. «Мастацтва» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 197.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.