Мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава | |
---|---|
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава | |
Заснаваны | 18 ліпеня 1959 |
Адрас | 210038, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33/2 |
Мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Апісанне
Гісторыя факультэта пачынаееца з 1918 года, калі ў горадзе было адкрыта Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. Назва навучальнай установы неаднаразова змянялася: Віцебскія вольныя дзяржаўныя мастацкія майстэрні (чэрвень 1920 — канец 1921 гадоў); Віцебскі мастацка-практычны інстытут (канец 1921 — жнівень 1923 гадоў). Восенню 1923 года адкрыўся Віцебскі мастацкі тэхнікум, які ў сярэдзіне 1930-х гадоў быў пераўтвораны ў Віцебскае мастацкае вучылішча. З 1949 года гэта ўжо Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча[1].
Загадам № 115 ад 18 ліпеня 1959 года Міністэрства асветы БССР 1 верасня 1959 года на базе Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча быў арганізаваны факультэт.
Кафедры
- кафедра выяўленчага мастацтва;
- кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі
- кафедра дызайну;
- кафедра педагогікі.
Спецыяльнасці
- Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка;
- Выяўленчае мастацтва, маляванне і народныя мастацкія промыслы;
- Дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя).
Дэканы
- Сямён Іванавіч Губарэвіч (1961—1963)
- Мікалай Мікалаевіч Шкут (1980—1985)
- Валянцін Пятровіч Клімовіч (1986—2009)
- Дзмітрый Сцяпанавіч Сянько (2010—2015)
- Юлія Пятроўна Бежанар (2015—2018)
- Алена Алегаўна Сакалова (з 2020)