Маскоўскі рэзервовы фронт | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 9 кастрычніка 1941 — 12 кастрычніка 1941 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | камандуючаму войскамі фронту |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Колькасць | аб'яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Павел Арцём’евіч Арцем’еў |
Маско́ўскі рэзерво́вы фронт — адзін з франтоў Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Утвораны 9 кастрычніка 1941 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 9 кастрычніка 1941 года на базе Мажайскай абарончай лініі ў складзе Валакаламскага, Мажайскага, Малаяраславецкага і Калужскага умацаваных раёнаў.
12 кастрычніка 1941 года для лепшага аб'яднання дзеянняў на заходнім кірунку Маскоўскі рэзервовы фронт на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 12 кастрычніка 1941 года ўвайшоў у склад Заходняга фронту.
Склад фронту
У складзе фронту была сфарміравана 5-я армія.
Камандны склад
- Камандуючы — генерал-лейтэнант П. А. Арцем'еў
- Член Ваеннага савета — дывізіённы камісар К. Ф. Цялегін
- Начальнік штаба — генерал-маёр А.І. Кудрашоў
Літаратура
- Московский резервный фронт // Великая Отечественная война, 1941—1945 : энциклопедия / под ред. М. М. Козлова. — М. : Советская энциклопедия, 1985. — С. 469. — 500 000 экз.
Спасылкі
- Маскоўскі рэзервовы фронт(недаступная спасылка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.