Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
(МДУ)
Выява лагатыпа
Галоўны будынак МДУ
Галоўны будынак МДУ
Міжнародная назва Lomonosov Moscow State University
Дэвіз руск.: Наука есть ясное познание истины, просвещение разума[1][2]
Заснаваны 1755
Тып Дзяржаўны
Рэктар В. А. Садоўнічы
Рэктар Віктар Антонавіч Садоўнічы[d]
Студэнты 40113[3]
Бакалаўрыят 5768[3]
Выкладчыкаў 11760[3]
Размяшчэнне Масква: Вараб'ёвы горы і Махавая
Кампус Гарадскі, 205.7 га
Юрыдычны адрас 119991, Расійская Федэрацыя, Масква, ГСП-1, Ленінскія горы, МДУ імя М. В. Ламаносава[4]
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт msu.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (МДУ) — вядучы[2][5][6], старэйшы[2][7] і адзін з найбуйнейшых[2][8] класічных універсітэтаў Расіі, адзін з цэнтраў расійскай навукі і культуры. З 1940 носіць імя Міхаіла Ламаносава, поўная назва — Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава», шырока выкарыстоўваецца абрэвіятура «МДУ».

Структура

МДУ ўключае 9 навукова-даследчых інстытутаў, 29 факультэтаў і больш за 300 кафедр. Ва Універсітэце навучаецца больш за 31 тыс. студэнтаў і каля 7 тыс. аспірантаў. На факультэтах і ў навукова-даследчых цэнтрах працуюць 4 тыс. прафесараў і выкладчыкаў, каля 5 тыс. навуковых супрацоўнікаў. Дапаможны і абслуговы персанал налічвае прыкладна 15 тыс. чалавек. Універсітэт мае ў сваім распараджэнні звыш 600 будынкаў, уключаючы Галоўны корпус на Вараб'ёвых горах. Іх агульная плошча каля 1 млн м². Толькі ў Маскве тэрыторыя, занятая МДУ, складае 205,7 га. Плануецца далейшае пашырэнне тэрыторыі ўніверсітэта.

Працуюць філіялы ў Севастопалі (Украіна), Пушчына, Чарнагалоўцы, Астане (Казахстан), Ташкенце (Узбекістан).

Рэктар — В. А. Садоўнічы.

Маскоўскі ўніверсітэт — адзін з першых у Расіі. Ён заснаваны ў 1755 годзе. Утварэнне ўніверсітэта ў Маскве стала магчымым дзякуючы дзейнасці выдатнага вучонага-энцыклапедыста, першага рускага акадэміка — Міхаіла Васілевіча Ламаносава, імя якога Маскоўскі ўніверсітэт носіць з 7 мая 1940 года.

Выкладчыкі і выпускнікі

Зноскі

  1. «Афоризмы. Золотой фонд мудрости.» Еремишин О. — М.: Просвещение; 2006.
  2. 1 2 3 4 Академик В. Садовничий, ректор МГУ имени М. В. Ломоносова Первому университету страны — 250! // Наука и жизнь. — № 1. — 2005.
  3. 1 2 3 Агульная статыстыка ўніверсітэта (2010 год). Праверана 21 кастрычніка 2011.
  4. Адрасы падраздзяленняў МДУ імя М. В. Ламаносава
  5. Федеральный закон О Московском государственном университете имени М. В. Ломоносова и Санкт-Петербургском Государственном Университете № 259-ФЗ от 10.11.2009
  6. Мария Агранович Два диплома в одни руки//«Российская газета» — Федеральный выпуск № 4973 (149) от 13 августа 2009 г.
  7. Фармальна ў момант утварэння Маскоўскага ўніверсітэта на тэрыторыі Расійскай імперыі мелася тры ўніверсітэта: Акадэмічны ўніверсітэт, а таксама Дэрпцкі і Віленскі ўніверсітэты (Боголюбов А. Н. Точные науки как предмет преподавания в университетах // Физика на рубеже XVII-XVIII вв.. — М.: Наука, 1974. — С. 75-119.). Адзначаючы гэты факт, А. М. Багалюбаў піша, аднак, што «Акадэмічны ўніверсітэт не быў у сутнасці ўніверсітэтам. У нейкай ступені мадэрнізуючы абставіны і сувязі XVIII ст., можна сказаць, што ён уяўляў сабой аспіранцкую групу, пазбаўленую пастаянных кіраўнікоў і матэрыяльнага ўтрымання і наогул прадстаўленую вятрам з усіх бакоў! Маскоўскі ўніверсітэт стаў універсітэтам з першага ж дня свайго заснавання, бо М. В. Ламаносаў, як Пётр I, які з'яўляўся для яго ўзорам, быў чалавекам справы». Характарызуючы ролю Дэрпцкага і Віленскага ўніверсітэтаў, ён жа адзначае, што «першы з іх тады быў чыста нямецкім, а другі — польскім, так што наўрад ці можна аднесці гэтыя ўніверсітэты да сістэмы, якая рыхтавала кадры для імперыі».
  8. Московский университет // Вялікая савецкая энцыклапедыя. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.