Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы ўніверсітэт) (МАІ) | |
---|---|
| |
Міжнародная назва | Moscow Aviation Institute (National Research University) |
Заснаваны | 1930 |
Год рэарганізацыі | 2015 |
Студэнты | 22 000 |
Размяшчэнне | Расія: Масква |
Узнагароды |
|
Сайт | mai.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы ўніверсітэт) — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у горадзе Масква.
Гісторыя
У канцы 1920-х гадоў, у сувязі з шырокім разваротам работ па індустрыялізацыі СССР і, у прыватнасці, стварэнню савецкай авіяцыі, паўстала пытанне аб неабходнасці значнага пашырэння падрыхтоўкі інжынерных кадраў. У сувязі з гэтым 20 сакавіка 1930 года было прынята рашэнне аб падзеле Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча на пяць спецыялізаваных інжынерных ВНУ, у ліку якіх было і Вышэйшае аэрамеханічнае вучылішча. 20 жніўня 1930 года Вышэйшае аэрамеханічнае вучылішча было пераназвана ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут.
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Савет народных камісараў СССР прыняў рашэнне аб эвакуацыі інстытута з Масквы ў Алма-Ату. Эвакуацыя пачалася ў кастрычніку 1941 года. Аднак ужо ў лютым 1942 года, пасля паражэння немцаў пад Масквой, інстытут вярнуўся ў Маскву.
У 2009 годзе інстытуту быў прысвоены статус нацыянальнага даследчага інстытута.
19 мая 2011 года навучальная ўстанова была перайменавана ў «Маскоўскі авіяцыйны інстытут (нацыянальны даследчы універсітэт)».
31 сакавіка 2015 года была праведзена рэарганізацыя Маскоўскага авіяцыйнага інстытута шляхам далучэння да яго Расійскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта імя Цыялкоўскага[1].
Вядомыя асобы
- Алена Алегаўна Сярова — Касманаўтка, палітык
- Алег Клімаў — беларускі музычны журналіст і крытык, тэлевядучы.
Зноскі
- ↑ Гісторыя МАІ Архівавана 8 лістапада 2021.