Славутасць
Маскоўскі Крэмль
руск.: Московский Кремль
55°45′06″ пн. ш. 37°37′04″ у. д.
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Арыстоцель Ф’ёраванці, Aloisio da Milano[d], Palace of Facets[d] і Pietro Antonio Solari[d]
Дата заснавання 1482
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353000
Сайт kreml.ru (англ.) (руск.) (кіт.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі Крэмль (руск.: Московский Кремль) — найбольш старажытная частка Масквы, галоўны грамадска-палітычны, духоўна-рэлігійны і гісторыка-мастацкі комплекс расійскай сталіцы, месцазнаходжанне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі . Размешчаны на высокім, левым беразе Масквы-ракі — Баравіцкім узгорку, пры ўпадзенні ў яе ракі Нягліннай. У плане Крэмль — няправільны трохвугольнік плошчай 27,5 га. Паўднёвая сцяна звернутая да Масквы-ракі, паўночна-заходняя — да Аляксандраўскага сада, усходняя — да Чырвонай плошчы.

Архітэктура Крамля

Выгляд начнога Крамля
Джакома Кварэнгі. Выгляд саборнай плошчы Маскоўскага Крамля. 1797. Эрмітаж
Цар-гармата. Маскоўскі Крэмль

Існуючыя сцены і вежы былі пабудаваныя ў 14851495 гадах. Агульная працягласць сценаў — 2235 м, вышыня ад 5 да 19 м, таўшчыня — ад 3,5 да 6,5 м. У плане сцены ўтвараюць сабою няправільны трохвугольнік.

Уздоўж сценаў размешчана 20 веж. 3 вежы, якія стаяць у кутах трохвугольніка, маюць круглае сячэнне, астатнія — квадратнае. Самая высокая вежа — Траецкая, яна мае вышыню 80 м.

Большасць веж выканана ў адзіным архітэктурным стылі, прыданым ім у другой палове XVII стагоддзі. З агульнага ансамбля вылучаецца Мікольская вежа, якая ў пачатку XIX стагоддзя была перабудаваная ў гатычным стылі.

  • Вадаўзводная
  • Баравіцкая
  • Каменданцкая
  • Аружэйная
  • Траецкая
  • Кутаф'я
  • Сярэдняя Арсенальная
  • Вуглавая Арсенальная
  • Мікольская
  • Сенацкая
  • Спаская
  • Царская
  • Набатная
  • Канстанціна-Еленінская
  • Бяклемішэўская
  • Пятроўская
  • Першая Безназоўная
  • Другая Безназоўная
  • Тайніцкая
  • Благавешчанская

Саборы Маскоўскага Крамля

Адміністрацыйныя будынкі і музеі

Плошчы і сады Маскоўскага Крамля

  • Іванаўская плошча
  • Сенацкая плошча
  • Саборная плошча
  • Тайніцкі сад
  • Вялікі крамлёўскі сквер

Помнікі

Разбураныя помнікі Маскоўскага Крамля

  • Сабор Спасу на Бару
  • Чудаў манастыр
  • Узнясенскі манастыр
  • Афанасеўскі манастыр
  • Малы Мікалаеўскі палац
  • Царква Благавешчання
  • Царква Мікалая Цудатворцы Гастунскага (існавала як асобны будынак да 1817 года)
  • Царква святых Канстанціна і Алены
  • Старая Аружэйная палата
  • Помнік Аляксандру II
  • Помнік вялікаму князю Сяргею Аляксандравічу

Вядомыя рамеснікі

Літаратура

  • Крэмль Маскоўскі // БЭ ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999. — С. 538—539.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.