МКАД на карце Масквы

Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога (МКАД) — аўтамабільная траса ў Маскве, кальцавая аўтамабільная дарога, якая праходзіла першапачаткова цалкам па адміністрацыйнай мяжы горада. Часткова (ад Абрамцава да Яраслаўскай шашы) пралягае ў нацыянальным парку «Ласіны востраў».

Пабудавана ў 1960—1962 гадах, ў 1990-х гадах рэканструявана. У 2011 годзе маскоўскія ўлады заявілі пра падрыхтоўку чарговай поўнай рэканструкцыі МКАД[1]. Плануецца перарабіць транспартныя развязкі, пабудаваць дублёры МКАД (у тым ліку на месцы наземных ліній электраперадачы), узвесці побач з кальцавой дарогай транспартна-перасадачныя вузлы[1].

МКАД на ўсім працягу не мае аднаўзроўневых скрыжаванняў з іншымі транспартнымі шляхамі, рух ажыццяўляецца па пяці палосах у кожным кірунку. Прапускная здольнасць (па стане на 2011 год) — 9 тыс. аўтамабіляў у гадзіну, дазволеная хуткасць руху — 100 км/г[2][3].

Зноскі

  1. 1 2 Московские власти готовятся к полной реконструкции МКАД(недаступная спасылка). // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2011. Праверана 2011-4-5.
  2. Евгений Шипилов.. МКАД попал под разгрузку(недаступная спасылка). // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 2011-4-6.
  3. Пункт 3 Распараджэнні Мэра Масквы ад 29 кастрычніка 1999 г. N 1218-РМ Архівавана 22 кастрычніка 2015.

Спасылкі

спасылка на KML  Маскоўская кальцавая аўтамабільная дарога (МКАД) Google Maps  KMZ (выява метак KMZ для Google Earth)

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.