Маска | |
---|---|
англ.: The Mask | |
Жанр | фэнтэзійны фільм, супергеройскі фільм, кінакамедыя, кінафантастыка і гангстарскі фільм[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | New Line Cinema і Dark Horse Entertainment[d] |
Працягласць | 97 хв. |
Зборы | 351 600 000 $[2] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 29 ліпеня 1994[3] і 24 лістапада 1994[4] |
Наступны фільм | Son of the Mask[d] |
IMDb | ID 0110475 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Маска» (англ.: The Mask) — кінакамедыя 1994 года, знятая паводле аднайменнай серыі коміксаў выдавецтва Dark Horse. У фільме здымаліся Джым Керы, Пітэр Грын, Эмі Ясбек і Пітэр Рыгерт; таксама фільм з’яўляецца дэбютным для Камеран Дыяс. Сюжэт фільма распавядае пра Стэнлі Іпкіса, банкаўскага клерка і няўдачніка, які знаходзіць чароўны маску, з дапамогай якой ператвараецца ў зялёнатварага супергероя.
Здымкі пачаліся 30 жніўня 1993 года і завяршыліся ў кастрычніку таго ж года. Фільм быў выпушчаны ў пракат 29 ліпеня 1994 года кампаніяй «New Line Cinema», атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і стаў камерцыйна паспяховым, сабраўшы 351,6 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 23 мільёны долараў. Фільм зарэкамендаваў Джыма Керы як аднаго з лепшых камедыйных акцёраў 1990-х і прынёс вядомасць пачаткоўкі акторцы Камеран Дыяс. Керы быў намінаваны на «Залаты глобус». За візуальныя эфекты фільм намінаваўся на прэмію «Оскар», але прайграў карціне «Форэст Гамп». Здымкі праходзілі ў Лос-Анджэлесе.