Маскалёва | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,3 м |
Даўжыня | 0,58 км |
Шырыня | 0,28 км |
Плошча | 0,1 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,4 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Маскалёва |
|
|
|
Маскалёва |
|
|
Маскалёва — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца (Заражанка), за 26 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Паставы, прыкладна за 0,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Харкі.
Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 2,25 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія. Возера зарастае нязначна. У паўночнай частцы выцякае ручай у раку Заражанка (Галбіца).
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 310. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.