МасакраM:
Постар фільма
Жанр містычны трылер
меладрама[1]
Рэжысёр
Сцэнарыст Аляксандр Качан
У галоўных
ролях
Аператар Павел Зубрыцкі
Кампазітар Алег Хадоска
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 100 хв.
Бюджэт Br5 млрд[2]
Краіна
Мова руская, беларуская і польская
Год 2010
IMDb ID 2165975

«Масакра» — беларускі містычны трылер, зняты ў 2010 годзе рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Дзея «Масакры» адбываецца на беларускіх землях у 60-я гады XIX стагоддзя, пасля жорсткага задушэння паўстання Кастуся Каліноўскага 1863—1864 гадоў. За сцэнарную аснову ўзята навела «Локіс» Праспэра Мерымэ пра мядзведзя-пярэваратня і матывы старабеларускіх легенд[2].

Збольшага фільм здымалі ў палацава-паркавым комплексе Святаполкаў-Чацвярцінскіх у мястэчку Жалудок (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць).

Назва

Слова «Масакра» (англ.: massacre; ням.: Massaker; фр.: massacre) з'яўляецца запазычаннем з англійскай мовы і мае сінанімічнае значэнне са словамі «кровапраліцце», «забойства», «разня», «вынішчэнне», «бойня»[3].

Паводле словаў галоўнага рэжысёра аднайменнага фільму Андрэя Кудзіненка:

Масакра — гэта азначае «крывавая бойка», што было заўсёды на тэрыторыі Беларусі, ва ўсе часы. Заўсёды партызаншчына, акупацыя… Тэрыторыя крыві тут была заўсёды. І вось такая метафара — барацьбы і за зямлю, і за каханне. Заўсёды ўсе фільмы — пра любоў: любоў да жанчыны, любоў да зброі[4].

Сюжэт

У 60-я гады XIX стагоддзя на Беларусі (у Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі) жорстка задушана нацыянальнае паўстанне. Усталёўваецца атмасфера страха і смутку, радавыя маёнткі пераходзяць да новых уладальнікаў.

Мастак і авантурыст з Санкт-Пецярбургу Мікалай Казанцаў з мэтай зарабіць грошай на адукацыю ў Італіі прыяжджае пад выглядам навукоўца ў таемны маёнтак старажытнага графскага роду Пазуркевічаў каталагізаваць рэдкую бібліятэку. Граф Уладзімір рыхтуецца да шлюбу. У маёнтку збіраюцца госці, прычым у кожнага ёсць свай прэтэнзіі да гаспадара. Пры гэтым Ганна, нявеста графа Уладзіміра Пазуркевіча, аказваецца каханкай Казанцава.

Акцёрскі склад

  • Дзмітрый Мілер — граф Уладзімір Пазуркевіч
  • Андрэй Назімаў — Мікалай Казанцаў, мастак-авантурыст
  • Марыя Курдзяневіч — Ганна, нявеста пярэваратня, каханая авантурыста
  • Аляксандр Кашпераў — Ілья Фаміч Белазёрскі, генерал
  • Святлана Зелянкоўская — памешчыца Астроўская
  • Аляксандр Колбышаў — святы айцец

Гісторыя стварэння

Першапачаткова здымкі фільму мусілі адбывацца сумесна з польскімі і расійскімі кінавытворцамі ў Польшчы, але з-за эканамічнага крызісу рэжысёр фільму Андрэй Кудзіненка быў вымушаны адмовіцца ад гэтай ідэі[5]. Новай пляцоўкай для кіназдымкаў стала вёска Жалудок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Як адзначае мастак-пастаноўшчык Артур Клінаў, маёнтак Чацвярынскіх у Жалудку быў абраны пасля наведвання больш за дзясятак аб'ектаў па ўсёй краіне[6]. Стваральнікам фільму нават прыйшлося часткова ўмацоўваць будынак[4]. Дадатковым здымачным месцам таксама стала вёска Грушаўка Ляхавіцкага раёна[7]. Большая частка стужкі здымалася ў лістападзе — снежні 2009 года[8].

Зноскі

  1. Алексей Вайткун. Кинорежиссер Андрей Кудиненко: Не люблю мертвого кино! (руск.). TUT.BY (8 лістапада 2010). Праверана 25 лютага 2011.(недаступная спасылка)
  2. 1 2 Первый белорусский фильм ужасов "Масакра" будет презентован 7 ноября на кинофестивале "Лістапад" (руск.). belta.by (20 кастрычніка 2010). Праверана 22 кастрычніка 2010.
  3. МАСАКРА в словаре иностранных слов (руск.). Словарь иностранных слов. Праверана 22 кастрычніка 2010.
  4. 1 2 Андрэй Кудзіненка: Тут заўсёды была тэрыторыя крыві. Культура. Радыё «Свабода». Праверана 22 лютага 2012.
  5. Екатерина Морголь. Бульба-хоррор: медведь Степан и партизанский рай. OPEN.BY. Праверана 22 кастрычніка 2010.(недаступная спасылка)
  6. Раман Тумашык. Дэкарацыі да беларускага фільма жахаў робяць з саломы. Рэпартажы. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 22 лютага 2012.(недаступная спасылка)
  7. Руслан Горбачев. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Салідарнасць. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2010. Праверана 5 снежня 2014.
  8. Кінастудыя «Беларусьфільм» прадставіла «бульба-хорар» «Масакра». Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 22 кастрычніка 2010.(недаступная спасылка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.