Мар’ян Людвігавіч Стакоўскі
5-ы народны камісар аховы здароўя БССР
1922 1924
Папярэднік Аляксандр Антонавіч Сянкевіч
Пераемнік Міхаіл Іванавіч Барсукоў

Нараджэнне 1889
Смерць 1937
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч, медыцынскі адміністратар

Мар’ян Людвігавіч Стакоўскі (1889 — 1937) — савецкі дзяржаўны дзеяч, наркам аховы здароўя БССР (19221924).

Біяграфія

З юнацтва актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, 4 разы быў арыштаваны. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі загадваў аддзелам палонных і бежанцаў Польскага камісарыята ў Народным камітэце нацыянальных спраў, з’яўляўся старшынёй Уральскага абласнога надзвычайнага Камітэта. З сакавіка 1918 г. вёў палітычную працу ў РСЧА, быў упаўнаважаным Рэвалюцыйнага камітэта Польшчы пры Рэўваенсавеце 4-й арміі РСЧА. З 1920 г. працаваў у Мінску начальнікам аддзела эвакуацыі, з ліпеня 1924 г. — дырэктарам Белхартрэста. У 19231924 гг. член Вярхоўнага Суда БССР.

З кастрычніка 1933 г. — упаўнаважаны Наркамата ўнутранага і знешняга гандлю СССР пры Саўнаркаме БССР.

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.