Марыя Рэса | |
---|---|
англ.: Maria Angelita Ressa | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: María Angelita Delfín Aycardo |
Род дзейнасці | журналістка, рэдактар, выкладчыца ўніверсітэта |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1963 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | mariaressa.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Ангеліта Рэса (нар. 2 кастрычніка 1963, Маніла) — філіпінска-амерыканская журналістка і пісьменніца, сузаснавальнік і генеральны дырэктар навіновага сайта «Rappler». Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру разам з расійскім журналістам Дзмітрыем Муратавым за 2021 год[5]. Першы філіпінскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
Біяграфія
Бацька Марыі Ангеліты памёр, калі ёй быў усяго год. Яе маці выйшла замуж за амерыканца, і Марыя Ангеліта з 1973 года па 1986 год жыла ў ЗША, дзе скончыла Прынстанскі ўніверсітэт.
Марыя Ангеліта вярнулася на радзіму ў 1986 годзе, пасля Жоўтай рэвалюцыі, і пачала працаваць на тэлебачанні. З 1987 па 1995 год яна ўзначальвала бюро CNN у Маніле, а з 1995 па 2005 год узначальвала бюро CNN у Джакарце. З 2005 года яна ўзначальвала службу навінаў філіпінскай тэлекампаніі ABS-CBN, а ў 2011 годзе стварыла і ўзначаліла навіновы сайт «Rappler».
У 2020 годзе яна была асуджана за паклёп у інтэрнэце на падставе спрэчнага філіпінскага закона аб барацьбе з кіберзлачыннасцю. Пераслед Марыі Рэсы быў асуджаны праваабарончымі групамі і журналістамі як замах на свабоду прэсы.
Была ўключана ў спіс Person of the Year 2018 часопіса Time як адзін з журналістаў, якія змагаюцца з фэйкавымі навінамі. 13 лютага 2019 года была арыштаваная па абвінавачванні ў тым, што Rappler апублікаваў нібыта ілжывую навіну пра бізнесмена Вільфрэда Кенга (Wilfredo Keng). 15 чэрвеня 2020 года суд Манілы прызнаў яе вінаватай у паклёпе. Рэса з’яўляецца пастаянным крытыкам прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ, яе арышт і асуджэнне былі расцэненыя многімі ў апазіцыі і міжнароднай супольнасці як палітычна матываваны акт.
Рэса — адна з 25 вядучых фігур у Камісіі па інфармацыі і дэмакратыі, заснаванай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў».
Зноскі
- ↑ Maria Ressa – Facts Праверана 28 студзеня 2022.
- ↑ https://www.manilatimes.net/2022/03/02/opinion/columns/comelec-spokesman-responsible-for-scandalous-illegal-deal-with-rappler/1834811
- ↑ https://www.rappler.com/about-rappler/about-us/6677-the-people-behind-rappler Праверана 18 красавіка 2020.
- ↑ https://www.icij.org/journalists/maria-ressa/ Праверана 28 чэрвеня 2023.
- ↑ Філь, Анна. Нобелівську премію миру отримають журналісти Марія Ресса і Дмитро Муратов (укр.). Deutsche Welle (8 кастрычніка 2021). Праверана 8 кастрычніка 2021.