Марыя Лупу Радзівіл | |
---|---|
Нараджэнне |
1625[1][2][…] |
Смерць |
1660[1][2][…] |
Месца пахавання | |
Род | Радзівілы |
Бацька | Васіле Лупу |
Муж | Януш Радзівіл[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Лупу Радзівіл (рум.: Maria Lupu; 1625, Ясы — 14 студзеня 1660, Львоў) — княгіня, другая жонка вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла, дзяячка праваслаўнай царквы ВКЛ.
Паходжанне
Дачка малдаўскага гаспадара Васіле Лупу і Тудоскі Бучэч[4][5]. Яе сястра Раксанда была замужам за сынам Багдана Хмяльніцкага Цімафеем[6][7].
Біяграфія
Марыя атрымала добрую адукацыю, ведала латынь і грэчаскую мову. З будучым мужам Янушам Радзівілам вяла перапіску на польскай мове, падпісваючыся «Maria hospodarowna ziem Moldawskich» (Марыя, дачка гаспадара Зямлі Малдаўскай).
Першай жонкай Януша Радзівіла была Катажына Патоцкая ― унучка гаспадара Малдовы Ераміі Водэ Мовіле. У канцы 1644 года Януш Радзівіл, заручыўшыся падтрымкай караля Уладзіслава IV Вазы і згодай бацькоў нявесты, пасватаўся да Марыі Лупу, паслаўшы ёй скрыні з тканінамі, залатыя і сярэбраныя вырабы[8].
Вяселле адбылася ў лютым 1645 года ў Ясах з удзелам шматлікіх высокіх гасцей, вянчаў маладых кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла[9].
Ад мужа княгіня Марыя Лупу атрымала ў валоданне вёскі Орлю і Любчу ў Навагародскім ваяводстве ВКЛ[10].
Застаючыся, у адрозненне ад пратэстанта-мужа, праваслаўнай, пабудавала ў 1652 годзе ў Кейданах царкву. Падчас руска-польскай вайны 1654—1667, была на баку рускіх, абараняла з сялянамі маёнтак Віжуны ад шведаў[11].
Пасля смерці мужа (1655) спрабавала вярнуць каштоўнасці са свайго пасагу, якія захоўваліся ў скарбніцы Радзівілаў, але стрыечны брат мужа ― слуцкі князь Багуслаў Радзівіл ― ухіліўся ад размовы. Марыя пакінула завяшчанне, у якім адпісала 700 тысяч злотых Пячэрскай лаўры, Успенскаму манастыру ў Заблудаве і двум віленскім манастырам. Яна вызначыла месцам свайго пахавання манастыр у Заблудаве, калі ў віленскім Святадухаўскам манастыры гэта па нейкай прычыне апынецца немагчымым[12].
Князь Багуслаў апратэставаў завяшчанне, спасылаючыся на ўшчамленне правоў сваёй жонкі Ганны Марыі (падчарыцы Марыі Лупу). Пратэст неаднаразова разглядаўся Літоўскім трыбуналам[13], завяшчанне так і не было выканана[14].
Памерла ў Львове. Астанкі былі пахаваныя да 1917 года ў цынкавай труне Слуцкага Трайчанскага манастыра[15].
Зноскі
- 1 2 Pas L. v. Marija Lupu // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 25 красавіка 2022.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Видни български родове. Княз Василий Лупу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020.
- ↑ Марыя Лупу на Радаводзе .
- ↑ Винюкова-Волкова В. Найгарніша дівчина князівства // Подолянин. — Луцк: 2010.
- ↑ Горобець В, Чухліб Т. Тиміш Хмельницький і Розанда Лупул. Український похід в Молдавію в 50-х роках XVII ст. // Незнайома Кліо. Таємниці, казуси і курйози української історії. Козацька доба. — Київ: Наукова думка, 2004. — С. 310.
- ↑ Kotlubaj E. Zycie Janusza Radziwilla. — Wilno: Nakładem M. Mindelsohna, 1859.
- ↑ Widacka H. Mołdawska małżonka Janusza Radziwiłła . Pałac w Wilanowie.
- ↑ Пазнякоў В. С. Радзівіл Марыя // Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае». — Мн.: 2014.
- ↑ Polski slovnik biograficzny. — Warszawa etc. — Т. 30. — part 3.
- ↑ Mironowicz A. Monaster Zaśnięcia NMP w Zabłudowie // Wiadomości Polskiego Autokefalicznego Kościoła Prawosławnego. — 2007. — С. 16-17.
- ↑ Археографический сборник документов, относящихся к истории Западной Руси. — Т. 8. — № 81-84.
- ↑ Ярошевич А. Духовное завещание княгини Марии Радзивилл и православный Слуцк // Обретение образа. Православная белорусская культура в славянском мире. — Мн.: Белорусская Православная Церковь, 2009.
- ↑ Kalamajska-Saed M. Portrety I zabytki ksiazat Olelkowiczow w Slucku. — Warszawa, 1996.
Літаратура
- Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества (последняя треть XIV — начало XIX в.) ― Кишинев: Штиинца, 1987. — 464 с. — С. 202—205.
- Заболотная Л. П. Частная жизнь чужестранки: семейная жизнь Марии (Лупу) Радзивилл // «Вызов» в повседневной жизни населения России: история и современность. Материалы межд. научной конференции. — СПб.: Ленинградский гос. ун-т им А. С. Пушкина, 2021.
Спасылкі
- Princess Мария Радзивилл // Генеалогия: Мария Лупу Радзивилл