Марыя Антонаўна Вайцяшонак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 снежня 1940(1940-12-01) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Мова твораў беларуская

Марыя Антонаўна Вайцяшонак (3 мая 1942, Змяінагорск, Алтайскі край) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Пасля смерці бацькоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах Змяінагорска, Масквы, Ракава. Працавала на Мінскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце (скончыла ў 1972). Працавала ў школах вёсак Боркі, Роўбіцк Пружанскага раёна, Схоліна, Дунілавічы Пастаўскага раёна, у Мядзелі, выхавальніцай дзіцячага сада ў Мінску. З 1974 г. на журналісцкай працы ў «Сельской газете», часопісах «Нёман», «Беларусь», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г.

У друку выступае з 1959 г. Аўтар кнігі нарысаў «Сярод блізкіх людзей» (1988). Выступае таксама з апавяданнямі і казкамі.

Зноскі

    Літаратура

    • БЭ ў 18 тамах. Т.3, Мн., 1997
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.