Марыя Аляксандраўна Ласіцкенэ | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | лёгкаатлетка |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1993[1] (31 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Vladas Lasitskas[d] |
Прыналежнасць | Расія |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Марыя Аляксандраўна Ласіцкенэ (да лета 2017 года — Кучына; нар. 14 студзеня 1993 года, Прахладны, Кабардзіна-Балкарыя, Расія) — расійская скакуха ў вышыню. Алімпійская чэмпіёнка (2020). Трохразовая чэмпіёнка свету (2015, 2017, 2019), двухразовая чэмпіёнка свету ў памяшканні (2014, 2018), чэмпіёнка Еўропы (2018), двухразовая чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні (2015, 2019), двухразовая пераможца Кантынентальнага кубка IAAF (2014, 2018), пяціразовая чэмпіёнка Расіі (2014, 2017, 2018, 2019, 2022), пяціразовая чэмпіёнка Расіі ў памяшканні, чэмпіёнка летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2010 года.
Першая і адзіная ў гісторыі (як сярод мужчын, так і сярод жанчын) трохразовая чэмпіёнка свету ў скачку ў вышыню.
Адзіная ў гісторыі расійскай лёгкай атлетыкі і сусветных скачкоў у вышыню (як сярод мужчын, так і сярод жанчын) пяціразовая пераможца агульнага заліку «Дыяментавай лігі» (2014, 2017, 2018, 2019, 2021). З вынікам 2,06 м Ласіцкенэ з’яўляецца рэкардсменкай «Дыяментавай лігі».
Зноскі
- ↑ Maria Kuchina // World Athletics database
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Аляксандраўна Ласіцкенэ