Марыус Іванавіч Петыпа
фр.: Michel-Victor-Marius-Alphonse Petipa
Дата нараджэння 11 сакавіка 1818(1818-03-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (14) ліпеня 1910[2][4] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Жан-Антуан Петыпа
Жонка Марыя Сяргееўна Суроўшчыкава-Петыпа і Lyubov Savitskaya[d]
Дзеці Марыя Петыпа, Marius Mariusovich Petipa[d], Mariy Petipa[d] і Q120691087?
Адукацыя
Прафесія танцор, балетмайстар, харэограф, лібрэтыст, артыст балета, настаўнік
Тэатр
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Акадэмічных пальмаў ордэн Кароны Румыніі
IMDb ID 0677535
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыус Іванавіч Петыпа (руск.: Ма́риус Ива́нович Петипа́, фр.: Marius Petipa; 11 сакавіка 1818, Марсель, Францыя — 14 ліпеня 1910, Гурзуф) — расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог.

Біяграфія

На сцэне з 1838 года. Сярод партый: Феб («Эсмеральда» Ц. Пуні), Конрад («Карсар» А. Адана) і іншыя. З 1847 года жыў у Расіі. У 1855-87 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. З 1862 года балетмайстар, у 1869—1903 гадах галоўны балетмайстар Пецярбургскай балетнай трупы. Паставіў больш за 60 балетаў, у тым ліку «Карсар» (1863) і «Жызэль» (1884) Адана, «Дон Кіхот» (1869) і «Баядэрка» (1877) Л. Мінкуса, «Наяда і рыбак» (1874) і «Канёк-гарбунок» (1895) Пуні, «Лебядзінае возера» (1895) П. Чайкоўскага (з Л. Івановым). Вяршыня творчасці Марыуса Петыпа — пастаноўка балетаў «Спячая прыгажуня» Чайкоўскага (1890) і «Раймонда» А. Глазунова (1898).

Яго пастаноўкі вызначаліся майстэрствам кампазіцыі, зладжанасцю харэаграфічнага ансамбля, віртуознай распрацоўкай сольных партый. Стварыў сістэму балетнага акадэмізму, па-наватарску вырашыў праблему ўзаемадзеяння класічнага і характарнага танца, даў непераўзыдзеныя ўзоры абагульненай яго вобразнасці. Многія балеты з харэаграфіяй Петыпа пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры балета Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Marius Petipa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Marius Petipa // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Victor Alphonse Petipa // Departmental archives of Bouches-du-Rhône
  4. 1 2 Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 кастрычніка 2021.
  5. Петипа Мариус Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.